- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый за незалежнасць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня, працягваюцца. Ужо адбыліся дзясяткі судовых працэсаў, якія скончыліся буйнымі штрафамі і суткамі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак адзінаццаць актывістаў. Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня. Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
- Катэгорыя: Вясна
Шаноўныя сябры, калегі і аднадумцы!Віншуем усіх з Новым годам і Калядамі! Жадаем кожнаму і кожнай, каб 2020 год прыносіў больш жыццесцвярджальных навінаў і натхнення, каб побач з вамі былі шчырыя і смелыя людзі, каб здароўя і запалу хапала на мноства важных і карысных справаў.
- Катэгорыя: Вясна
За некалькі дзён да Новага года валанцёры і валанцёркі “Вясны” сабралася разам, каб успомніць год мінулы, а таксама правесці час разам.
- Катэгорыя: Вясна
За некалькі дзён да Новага года валанцёры і валанцёркі “Вясны” сабралася разам, каб успомніць год мінулы, а таксама правесці час разам.
- Катэгорыя: Вясна
З раніцы 30 снежня ў судах Мінска пачаліся працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбыліся 7 і 8 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Па ўсёй Беларусі працягваюцца снежаньскія акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Паралельна адбываюцца судовыя працэсы над актывістамі і актывісткамі, якія ўдзельнічаюць у гэтых акцыях, тым самым публічна выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю і рэалізуючы права на мірны сход. За гэтыя акцыі асудзілі ўжо больш за трыццаць чалавек. Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках», некаторыя будуць вымушаныя выплаціць буйныя штрафы. Па стану на 29 снежня, пакараныя адміністрацыйным арыштам па артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) дзесяць чалавек. Гэтыя людзі рэалізоўвалі свае канстытуцыйныя правы. Усе, акрамя гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Прапаноўваем падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі.
- Катэгорыя: Вясна
29 снежня, у Кіеўскім скверы г. Мінска прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту. Папярэдні быў праведзены 28 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговая — пятая за месяц — акцыя пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй прайшла ў Мінску 29 снежня. Як паведамляе Радыё Свабода, у мітынгу і шэсці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек. Пасля акцыі анансаваны «жывы ланцуг». Частка арганізатараў ранейшых акцыяў цяпер адбывае адміністрацыйны арышт.