- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 10 студзеня, у 10 гадзін ранку мусіў адбыцца суд над паэтам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Някляевым за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 8 снежня. Аднак суд па невядомай прычыне не адбыўся - пасяджэння па справе Някляева не было нават у раскладзе судоў на ўвесь дзень.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваецца судовы канвеер над удзельнікамі і ўдзельніцамі акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія праходзілі 7,8, 20, 21 снежня. Звычайна суды сканчваюцца буйнымі штрафамі. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15 тысяч долараў. 10 студзеня стала вядома, што адміністрацыйныя арышты прызначылі блогерам Зміцеру Казлову і Сяргею Ціханоўскаму, якія адбываюць ужо пакаранне за антыінтэграцыйныя акцыі. 15-суткавым арыштам пакаралі таксама палітыка Паўла Севярынца, які выйшаў на волю з ЦІПа раніцай за некалькі гадзінаў да суда. У судзе Першамайскага раёна Мінска на 10 студзеня прызначаныя восемь судоў: над журналісткай “Новага Часу” Дзіянай Серадзюк, актывісткамі Нінай Багінскай, Маяй Навумавай, Святлана Каваленкай, Галінай Лагацкай, над намеснікам старшыні КХП-БНФ і экс-дупататам Вярхоўнага Савету 12-га склікання Юрасем Беленькім, старшынёй Руху "За свабоду" Юрасем Губарэвічам, актывістам Андрэем Рогавым. Усіх судзілі па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава. Іх абвінавачвалі ў забойстве сваёй настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму сайту "Вясна", блогераў Сяргея Ціханоўскага з Гомеля і Дзмітрыя Казлова з Оршы, а таксама палітыка Паўла Севярынца пасля 15-суткавых арыштаў ізноў адпраўляюць за краты. 10 студзеня ў блогера youtube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага заканчваецца арышт, да якога яго прысудзілі 27 снежня ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля. Але сёння ж яго ізноў прывезлі ў той жа суд на новы адміністрацыйны працэс. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, судзілі блогера за ўдзел і асвятленне мінскай акцыі 20 снежня. Суд вынес рашэнне аб накіраванні Сяргея Ціханоўскага ў ІЧУ для адбыцця новых 15 сутак арышту. Такім чынам на волю ён выйдзе ажно 26 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Еўрарадыё, 9 студзеня 2020 года ініцыятыва BY_Help, якая дапамагала грамадскім актывістам і журналістам выплачваць штрафы ў 2017 і 2018 гадах, распачынае новы сбор сродкаў. На гэты раз дапамога патрэбная ўдзельнікам акцый супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй. Толькі 9 студзеня вынікам працы “судовага канвеера” сталі штрафы на $15 тысяч!
- Катэгорыя: Вясна
10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Удзельнікаў акцыі 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$.
- Катэгорыя: Вясна
Блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», адбыў ужо 15 сутак у аршанскім ІЧУ, але 9 студзеня на волю так і не выйшаў, паведамляе "Віцебская Вясна". Паводле інфармацыі, якую атрымалі актывісты «Эўрапейскай Беларусі», за блогерам лічыцца яшчэ адна пастанова аб арышце.
- Катэгорыя: Вясна
Дзевятага студзеня ў мінскім клубе "Бруге" Асамблея НДА абвесціла лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”. Ужо адзінаццаты раз Асамблея НДА адзначае тых, хто ўнёс уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Сярод іх — “вясноўцы” і ініцыятыва Праваабарончага цэнтра “Вясна”. “Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці-2019” вызначылі ў 10 намінацыях: «Грамадскі лідар/лідэрка году», «Кампанія году», «Новая ініцыятыва», «Мэдыяактыўнасць 2019 году», «Талака году», «Рэгіянальная падзея», «Партнёрства году», «Крэатыў году», «„Гарбуз“ году», «Журналіст/журналістка году».
- Катэгорыя: Вясна
Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. На гэты дзень запланавана больш за 30 судоў па па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваюцца судовыя працэсы над тымі, хто ўдзельнічаў у снежаньскіх антыінтэграцыйныя акцыях. Па стану на 13:20 9 студзеня суды прысудзілі штрафаў больш чым на 30 тысячы беларускіх рублёў (больш за 14500 даляраў). Суды праходзяць і над тымі, хто цяпер знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, якіх асудзілі ў снежні на адміністрацыйныя арышты. Так, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледзеў две адміністрацыйныя справы ў дачыненні да актывіста «Маладога фронту» Максіма Урбановіча ў яго адсутнасць, які з 28 снежня адбывае 15-сутачнае пакаранне за парушэнне арт. 23.34 КааАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У суме суддзі Валерый Есьман і Таццяна Акавітая асудзілі маладафронтаўца на 100 базавых велічынь (2700 рублёў). Таксама па ч. 3 арт. 23.34 КаАП асудзілі 9 студзеня на 50 базавых (1350 рублёў) сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які з 26 снежня знаходзіцца «на сутках» . Ці законна разглядаць справы ў адсутнасці тых, хто зараз адбывае адміністрацыйныя арышты ў ЦІП? Адказвае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка: