Журналіст Аляксандр Зянкоў. Фота з сацыяльных сетак. У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Менску на плошчы Якуба Коласа супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Аляксандр Зянкоў. У сацыяльных сетках паведамляецца, што яго адвезлі для разбіральніцтва ў Савецкі РАУС Мінска.

10 снежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвенцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі, паведамляе Радыё Свабода.

Спецыяльны праваабарончы выпуск газеты “Народная Воля”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, сёння змогуць прачытаць тысячы чалавек па ўсёй Беларусі. Праваабаронцы “Вясны” выйшлі на вуліцы гарадоў і мястэчак, каб распавесці беларусам аб правах чалавека і галоўных праблемах, якія існуюць у нашай краіне.

У дачыненні да анархіста Г. А. спыненая крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэкса за нанясенне графіці перад Еўрапейскімі Гульнямі, якія прайшлі ў Беларусі з 21 па 30 чэрвеня.

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у чэшскім пасольстве адбыўся працоўны сняданак, на якім прысутнічалі дыпламаты высокага рангу і беларускія праваабаронцы.

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку. У судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, разглядаецца адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый зацвердзiла i абвясцiла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Гэты важны ва ўсе часы дакумент паўстаў не на голым месцы. Яму папярэднічала шматвекавая гісторыя чалавецтва, якая ва ўсе часы стварала розныя маніфесты, хартыі ды іншыя дакументы, закліканыя падкрэсліць важнасць захавання годнасці і свабоды чалавека.

Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода. Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі  падводзячы вынікі сыходзячага году, называе балючыя кропкі беларускага грамадства і дае свой адказ на пытанне “Што рабіць у гэтай сітуацыі?

Як паведамлялася раней, 9 снежня ініцыятыва “Маршыруй дзетка” планавала правесці пікет супраць гендарнага гвалту. Для гэтага была абрана пляцоўка каля фантана ў Кіеўскім скверы, што з’яўляецца адным з дазволеных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў ў Мінску. Але 5 снежня стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў з прычыны таго, што як раз у час пікету плануецца “добраўпарадкаванне сквера” ды “санітарнае абразанне і выдаленне аб'ектаў расліннага свету”.