Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Мікіта Емяльянаў зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска, але лісты ад яго сябрам не даходзяць. Пра гэта паведамляецца на сайце palitviazni.info.

“Вользе Нікалайчык прыйшоў ад Мікіты ліст, які напісаны з каранціну, – паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Зміцер Паліенка. – Дзе ён зараз знаходзіцца – у атрадзеу ШІЗА альбо ПКТ – невядома.

Зміцер Паліенка адзначае, што ў той жа час ад Мікіты Емяльянава няма адказаў на яго заказныя лісты.

“Нічога не змяняецца, – дадае ён. – Перапіску ізноў альбо не аддаюць, альбо спрабуюць максімальна ўтрымліваць. Хоць па правілах затрымаць ліст для прагляду аператыўнай часткай могуць толькі да трох сутак. Будзем зноў пісаць скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў”.

Нагадаем, суд Савецкага раёна Мінска 12 лютага 2020 года асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яны былі асуджаныя за дзве акцыі: Мікіта Емяльянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў "кактэйль Молатава" у дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы.

Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкула 295-3. Свой учынак Мікіта Емяльянаў патлумачыў тым, што ён выступае супраць пераследу палітычных зняволеных.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Мікіту Емяльянава і Івана Комара палітычнымі зняволенымі і выступіла з патрабаваннем неадкладнага перагляду іх прысудаў. 

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць у месцы зняволення, але не ведае, як гэта зрабіць.

Крыніца: Куды знікаюць лісты палітвязня Мікіты Емяльянава?