Amnesty International распачала тэрміновую акцыю, у якой заклікала сваіх сябраў па ўсім свеце пісаць на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Актывісты просяць улады Беларусі спыніць расстрэл Віктара Паўлава.

Назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксею Лойку адказалі з упраўлення УУС Фрунзенскага раёна г. Мінска, куды ён звяртаўся, каб тыя правялі праверку па факту прымянення да яго фізічнай сілы чальцоў выбарчай камісіі на сустрэчы праўладнай кандыдаткі. “Па выніках правядзення праверкі парушэнняў дзеючага заканадаўства выяўлена не было”, — пазначана ў адказе.

З нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабарончая пляцоўка Тэрыторыя Правоў абвясціла конкурс фотаздымкаў, паведамляе "Новы час".

Алесь Бяляцкі, Роберт Дэстра і праваабаронца Юрый Джыбладзе (Расія). Напярэдадні 26-га саміту кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АБСЕ, які праходзіць 4 снежня ў Браціславе, адбылася сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з намеснікам дзяржсакратара Бюро па дэмакратыі, правах чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Робертам Дэстра.

Аксана Юшкевіч. Скрыншот з відэароліка. Экс-кандыдатку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксану Юшкевіч судзяць у Мінску 4 снежня. 

Спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які быў прысвечаны аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў, працягвае актыўна распаўсюджвацца ў розных гарадах Беларусі. На мінулым тыдні праваабаронцы і валанцёры раздавалі спецвыпуск жыхарам Мінска, Гародні, Магілёва, Берасця, Светлагорска, Баранавіч. Інфармацыйная акцыя працягваецца ў іншых месцах.

Пасля летняга зацішша, калі складалася даволі мала адміністрацыйных пратаколаў па палітычна-матываваных артыкулах, пачалася новая хваля рэпрэсій. Значная іх частка выпала на канец выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, то бок на лістапад.

Вярхоўны суд Беларусі. Вярхоўны суд адказаў на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў з просьбай змяніць Інструкцыю аб парадку наведвання будынкаў судоў. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

Юрысты і эксперты Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праходзілі падчас выбарчай кампаніі, падрыхтавалі і накіравалі зварот да органаў ААН па правах чалавека. Дакумент тэрмінова накіраваны Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне, а таксама Спецдакладчыку па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Ірына Халіп Вядомую журналістку Ірыну Халіп 2 снежня выклікалі ў Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратакола правапарушэння за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).