Як паведмамляецца на сайце mspring.online, Мінскі гарадскі суд палічыў незаконнай пастанову суда Савецкага раёна ад 26 снежня. Тады Станіслава Паўлінковіча нават не папярэдзілі пра судовы працэс у дачыненні да яго.
Суд Савецкага раёна Мінска яшчэ 26 снежня аштрафаваў Станіслава Паўлінковіча за ўдзел у анты-інтэграцыйных мітынгах у сталіцы 7 і 8 снежня. Штраф склаў 637 рублёў.
Магілёўскага актывіста пакаралі штрафам за акцыі двухмесяцовай даўніны
Праўда, самога актывіста на суд не паклікалі. Па запэўненні Паўлінковіча, «позваў на пасяджэнне яму не дасылалі, яму ніхто не тэлефанаваў, не пісаў і нават не спрабаваў звязацца». Пра штраф Станіслаў даведаўся толькі калі на яго завялі новую адміністрацыйную справу ў Магілёве.
Паўлінковіч вырашыў абскардзіць неправамерную снежаньскую пастанову пра штраф і звярнуўся ў Мінскі гарадскі суд.
21 красавіка суддзя Яўген Хаткевіч адмяніў пастанову суда Савецкага раёна Мінска. У сваім рашэнні Хаткевіч заявіў, што Паўлінковіч не быў апавешчаны належным чынам аб снежаньскім працэсе.
«Выкладзенае пацягнула істотнае парушэнне працэсуальнага закона», – адзначыў суддзя.
Ён адмяніў рашэнне аб штрафе ў 637 рублёў і накіраваў матэрыялы справы на новы разгляд.
Крыніца: Суд адмяніў штраф магілёўскаму актывісту за снежаньскую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з РФ