Праваабарончы цэнтр "Вясна" далучыўся да заявы FIDH і іншых яе сяброўскіх арганізацый аб недапушчальнасці прапанаваных прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным паправак у Канстытуцыю краіны і супярэчнасці іх міжнародным дагаворам.

Суд Першамайскага раёна горада Віцебска задаволіў пратэст пракурора наконт таго, што пратакол “за ўлётку”  у дачыненні да Наталлі Спірыдонавай быў складзены няправільна. Раней на актывістку “Еўрапейскай Беларусі” за ўлётку “Калгаснай дыктатуры — баста!”, налепленую на будынак ГП “Віцебскі ДСК”, склалі пратакол па ч. 2 артыкула 21.14 (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання), пасля чаго было прынята рашэнне аб накладанні штрафа ў 270 рублёў. Але пракуратура вынесла пратэст на гэтае рашэнне, які сёння, 11 лютага, і быў задаволены.

Назаўтра зранку мяне ізноў павезьлі ва ўправу ДФР на вуліцу Петруся Броўкі. Напачатку следчай Касынкінай не было, а быў мужчына, сярэдніх гадоў, які прадставіўся, сказаў, што ён таксама ўваходзіць у групу сьледчых па гэтай справе. Паводзіў ён сябе зусім па-іншаму за Касынкіну. Тая была злой і нярвовай, ён жа быў вельмі карэктным, нават спачувальна-далікатным і дапытваў мяне з пэўнай няёмкасьцю.  Падчас допыту ён яшчэ раз спытаўся наконт выпісак зь літоўскага банку. Я ізноў падцьвердзіў, што рахунак ёсьць, але ня даў ніякіх тлумачэньняў. Тады ён ціхім голасам сказаў, што ёсьць яшчэ такія ж паперы і з польскага банку. У мяне аж пацямнела ў вачох, як быццам бы мне з усяе сілы саўганулі пад дых.  Як так? Няўжо палякі таксама здалі мае дадзеныя беларускім уладам? 

У студзені ўсе кантралюючыя органы далі заключэнні, якія дазваляюць уводзіць завод беленай цэлюлозы ў эксплуатацыю, паведамляе palesse.press. Пра гэта ў адказе адной з актывістак ініцыятыўнай групы, якая змагаецца за спыненне шкодных выкідаў завода, Ганне Сомавай, паведаміў генеральны дырэктар Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, у склад якога ўваходзіць ЗБЦ, Юрый Крук. Паведамляецца, што цяпер завод працуе на магутнасці больш за 85% ад праектнай і выпускае цэлюлозу, якая адпавядае ДАСТу 1989 года. Таксама Крук даводзіць, што ў студзені атрыманыя ўсе заключэнні зацікаўленых кантралюючых органаў і цяпер рыхтуюцца дакументы для ўводу завода ў эксплуатацыю.

Адкрыццё мастацкай выставы Алеся Марачкіна "Зацьменне" адбудзецца ў сераду 19 лютага ў Мінску. Выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру “Вясна” і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Рыгор Кастусёў 10 лютага суд Шклоўскага раёну разгледзеў справу лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

У чацвер, 13 лютага, праваабаронцы “Вясны” прадставяць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2018-2019 гады. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю. Справаздача сумуе вынікі даследаванняў стану правоў чалавека ва ўстановах несвабоды за 2018 і 2019 гады, актуалізуе інфармацыю аб праведзеных з удзелам "Вясны" стратэгічных справах, звязаных з парушэннем дзяржавай правоў чалавека.

Рыгор Крывіцкі. Фота: Палеская Вясна. 10 лютага дамоў да кіраўніка Мазырскага аддзялення Руху за Свабоду і прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Мазыры і Калінкавічах Рыгора Крывіцкага прыходзіў участковы міліцыянт, каб апытаць яго нібыта пра размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук экстрэмісцкага матэрыялу.  

Рыгор Крывіцкі. Фота: Палеская Вясна. 10 лютага дамоў да кіраўніка Мазырскага аддзялення Руху за Свабоду і прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Мазыры і Калінкавічах Рыгора Крывіцкага прыходзіў участковы міліцыянт, каб апытаць яго нібыта пра размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук экстрэмісцкага матэрыялу.  

Вячаслаў Сіўчык у Курапатах. Фота: Радыё Свабода. Дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка спыненыя.