Затрыманне Аляксандра Вайцешыка Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” і юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната “Сноў” пенсіянера Вячаслава Сырыцы. Пра гэта паведаміла "Радыё Рацыя".

У Гомелі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» на выходных адбылася лекцыя – дыскусія археолага Міколы Крывальцэвіча «Курапаты – гістарычны кантэкст», піша "Гомельская Вясна".

У Гомелі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» на выходных адбылася лекцыя – дыскусія археолага Міколы Крывальцэвіча «Курапаты – гістарычны кантэкст», піша "Гомельская Вясна".

Барыс Змітровіч. Па факту збіцця пры затрыманні супрацоўнікамі міліцыі Барыса Змітровіча адменена 7-я (!) пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Ягор М., якога падазравалі ў крадзяжы залатога ланцужка дырэктара ААТ «Агат - сістэмы кіравання» Генадзя Казакова ў сталічным Палацы воднага спорту, атрымаў чарговую адпіску на свае скаргі аб незаконнасці затрымання. На гэты раз з Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Намеснік начальніка Віталь Бялкоўскі ў адказ мужчыне ўказвае, што ў Следчым камітэце разгледзелі скаргі, якія паступілі з пракуратуры Першамайскага раёна ў частцы парушэння нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства пры затрыманні і нязгодзе з адказам начальніка Першамайскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргея Некрашэвіча:

Алесь Круткін у судзе Першамайскага раёна. Фота блогера Шэрага ката t.me/SeryiKotNews 21 лютага суддзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова разгледзела скаргу актывіста Алеся Круткіна на рашэнне суду Кастрычніцкага раёну, які прысудзіў яму 15 сутак арышту за налепку «Калгаснай дыктатуры баста!». Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", скарга пакінутая без задавальнення.

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк 19 лютага аднавіў падачу заявак у выканкамы, у якіх ён паведамляе аб правядзенні мітынгаў супраць акумулятарнага завода «АйПауэр». Як паведамляе "Брэсцкая газета", ён адправіў у райвыканкам паведамленне аб тым, што збіраецца правесці 15 мітынгаў на стадыёне ў вёсцы Тэльмы. У апошні раз ён падаваў аналагічныя заяўкі ў верасні мінулага года.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц СМІ і НКО для абмеркавання тэмы злачынстваў на глебе нянавісці 2 сакавіка ў 15:00 у Press club. Мерапрыемства праводзіцца ў межах кампаніі #ZeroDiscriminationDay.

Суд Ленінскага раёна Магілёва 20 лютага аштрафаваў мясцовага актывіста Станіслава Паўлінковіча за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй 20 і 21 снежня 2019 году. Суддзя Вікторыя Палякова прысудзіла яму згодна з ч. 1 арт. 23.34 КаАП 30 базавых велічыняў штрафу (810 рублёў). Пра гэта паведамляе mspring.online. Падчас судовага працэсу актывіст не адмаўляў, што ён удзельнічаў у акцыях пратэсту, але сваю віну прызнаваць адмовіўся. Ён заявіў, што адміністрацыйная справа ў дачыненні да яго з’яўляецца палітычна матываванай і заклікаў суддзю праявіць грамадзянскую мужнасць і спыніць працэс. На думку актывіста, ён «не парушаў ні адпаведных артыкулаў прамога дзеяння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць вышэйшую юрыдычную сілу, ні адпаведных міжнародных дамоваў».

Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" сумесна з кампаніяй "Забітыя і забытыя" запрашаюць 22 лютага на вялікую імпрэзу ў Гомелі, прысвечаную тэме смяротнага пакарання.