Пра чарговыя парушэнні пры зборы подпісаў вылучэнцам Аляксандрам Лукашэнкам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паведамілі з Вілейкі. Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, супрацоўнікі мясцовага райвыканкама займаюцца арганізацыяй калектыўнага збору подпісаў за вылучэнне дзеючага прэзідэнта.

"Маёй маме 70 гадоў, яна стараста ў хоры ветэранаў, там іх чалавек 30 пажылых людзей. Патэлефанавалі з райвыканкама і сказалі, што трэба параіцца, як можна арганізаваць калектыўны збор подпісаў. Я стаяла побач, зразумела пра што гаворка, жэстамі маме стала казаць адмаўляцца, сказала, што ўсё на карантыне, пажылым людзям забаронена выходзіць і мець зносіны і г. д.", — распавядае дачка пенсіянеркі з Вілейкі.

Яна патлумачыла, што патэлефанавалі з райвыканкама менавіта гэтай жанчыне, таму што "раней заўсёды так рабілі". Таксама паведамляецца, што на адну з рэпетыцый хору ветэранаў сказалі ўсім прынесці пашпарты. Потым іх "сабралі і яны потым у бланку".

Калі вы апынуліся ў падобнай сітуацыі, інфармуйце кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Паведамляйце нам факты (дату і пасаду асобы, якая прымушае ставіць подпісы). Ананімнасць гарантуем. Ваша інфармацыя наблізіць наступ сумленных і свабодных выбараў.

"Можна проста пашпартныя дадзеныя". Як збіраюць подпісы за вылучэнне Лукашэнкі

Пра факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі паведамляюць і кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Вілейскі райвыканкам: "Трэба параіцца, як арганізаваць калектыўны збор подпісаў"