Лукашэнка на сустрэчы ў МЗКТ Праваабаронцам "Вясны" паведамілі пра затрыманне работніка Мінскага заводу колавых цягачоў Андрэя Судама. Менавіта ён здымаў на тэлефон Аляксандра Лукашэнку падчас слоўнага канфлікту з работнікамі. 

На якой афіцыйнай падставе затрымалі Андрэя Судама, пакуль невядома. Зараз ён знаходзіцца ў РУУС Заводскага раёна. 

Ранкам 17 жніўня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў МЗКТ, дзе выступіў перад работнікамі, якія былі патрабавалі яго сыходу. Пасля сустрэчы паміж Лукашэнкам і некалькімі работнікамі здарыўся слоўны канфлікт.

Крыніца: Затрыманы работнік МЗКТ, які здымаў Лукашэнку на тэлефон