Другога і трэцяга жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў. Некаторых затрымліваюць і адпраўляюць у ізалятары для адбыцця раней прысуджаных арыштаў, над іншымі праходзяць суды па адміністрацыйных справах. Увечары другога жніўня на выхадзе з парку Грэкавай у Серабранцы затрымалі актывіста "Народнай грамады", давераную асобу Святланы Ціханоўскай Валянціна Троцкага. Яго даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Вядома, што ў актывіста засталіся 15 "неадседжаных" сутак арышту, таму з вялікай верагоднасцю ён будзе іх адбываць.

Хаця на гэтых выбарах ажно пяць кандыдатаў, непасрэдна сустракаюцца з выбарцамі толькі двое з іх: Святлана Ціханоўская на вулічных мітынгах і Андрэй Дзмітрыеў у памяшканнях.

Унутраныя войскі на вуліцах Менску 15 ліпеня. Фота Радыё Свабода Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікае ўлады Беларусі адмовіцца ад прымянення Узброеных сілаў у падаўленні мірных акцый пратэсту, якія могуць адбыцца ў сувязі з правядзеннем выбараў прэзідэнта 9 жніўня.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Высновы

Заява кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары”.

Заява кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары”.

Яўген Васількоў. Скрыншот з відэа. Увечары 1 жніўня ў Светлагорску каля раённага аддзялення міліцыі амапаўцы затрымалі мясцовых жыхароў Юлію Дудко і Арцёма Данілава, якія прыйшлі ў РАУС даведацца пра лёс затрыманых тры дні таму іх сяброў.

Мікалай Маслоўскі Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавічаў паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.