Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць звесткі са ўсёй краіны пра факты палітычна матываванага пераследу грамадзян. Паведамляем пра затрыманні, пагрозы затрыманнямі, складанне пратаколаў і выклікі ў міліцыю, якія адбыліся ці пра якія стала вядома чацвёртага жніўня. З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 212 чалавек атрымалі агулам 3004 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 368 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 286000 рублёў (больш за 116.000$).

Да нявесты палітвязня Змітра Фурманова, якога затрымалі два месяцы таму ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў, галадаючай у СІЗА № 1 на Валадарскага, прыйшлі міліцыянты. Разам з дзяўчынай там знаходзілася і група падтрымкі. Супрацоўнікі міліцыі сказалі прысутным, што галадоўка і падтрымка — гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Вольга і група падтрымкі вырашылі сысці, піша tut.by. "Нам сказалі, што мы ўжо тут доўга знаходзімся і ўсё гэта выглядае як пікет. Збіраем рэчы, вырашылі сыходзіць. Раздаем тое, што людзі прынеслі. Галадоўку спыняю. Баюся, калі будуць хапаць [міліцыянты] — то не толькі мяне. Не вельмі хочацца падстаўляць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыйшлі падтрымаць", — кажа Вольга. 

Пачаткоўца ютуб-блогера Аляксандра Канановіча з Салігорска затрымлівалі 14 ліпеня на мясцовай плошчы, пасля чаго асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.4 КаАП (супраціўленне супрацоўнікам АМАПа). Як адзначае Аляксандр, па сутнасці, пастанова была вынесеная толькі на падставе паказанняў супрацоўнікаў АМАПа А. Ермачонка і К. Шкрэдава, якія яго затрымлівалі. З прычыны таго, што ў іх паказаннях меліся сур'ёзныя супярэчнасці, і Аляксандр не быў згодны з пастановай суда, ён абскардзіў яе. Аднак пасля гэтай скаргі зацікавіліся ім, а не супрацоўнікамі АМАПу. Як распавядае Аляксандр Канановіч, 29 ліпеня яму патэлефанавалі і прадставіліся супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення службы ўнутранай бяспекі МУС падпалкоўнікам міліцыі Прыбуцкім. Ён паведаміў Аляксандру, што пачата расследаванне ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАПа Ермачонка і Шкрэдава на прадмет неправамерных дзеянняў пры яго затрыманні. Таму ён папрасіў даць паказанні.

Датэрміновае галасаванне. Фота: intex-press.by У першы дзень датэрміновага галасавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на ўчастку для галасавання №52 Кастрычніцкага раёна Мінска назіральніка ад ініцыятывы "Чэсныя людзі" Івана Дубовіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў затрыманы за тое, што падаваў скаргі ад ініцыятывы.

У Берасці назіральнікаў, якія не патрапілі ў спісы для назірання на участках нягледзячы на акрэдытацыю, выціскаюць з участкаў для галасавання. Некаторых вымушаюць з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі пакінуць нават калідоры і тэрыторыі каля выбарчых участкаў.

У пракуратурах усіх узроўняў стварылі працоўныя групы для нагляду за выкананнем заканадаўства аб выбарах, паведаміў намеснік генпракурора Аляксандар Лашын на сустрэчы з кіраўніцтвам штабу місіі назіральнікаў ад СНД. Пра гэта піша Радыё Свабода.

Чарга жадаючых зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў 1 жніўня каля пасольства Беларусі ў Варшаве. Фота: facebook.com Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, з 30 ліпеня па 3 жніўня, стаялі ў вялікіх чэргах каля будынка беларускай Амбасады ў Варшаве, каб іх унеслі ў спіс выбаршчыкаў на польскім участку і перадалі дадзеныя пра гэта ў Беларусь, каб іх выкраслілі са спісаў на беларускіх участках па месцы іх рэгістрацыі. Трапіць у Амбасаду змаглі не ўсе. Цяпер яны занепакоеныя, што не змогуць гэтак жа патрапіць на ўчастак для галасавання 9 жніўня. Амбасада заклікае іх галасаваць датэрмінова.

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”. Пад час некалькіх дзён датэрміновага галасавання, частку выбаршчыкаў, у асноўным студэнтаў, вайскоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, змушаюць галасаваць загадзя, што  з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэксу.

Ілюстрацыйнае фота Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Горбач і Марына Шастоўская распавялі, як іх не дапускаюць да назірання на ўчастку для галасавання №15 у Мінску.

Ілюстрацыйнае фота: "Наша Ніва". Да аналітыкаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" нярэдка звяртаюцца з пытаннямі, якія тычацца выбарчых працэдур, просяць савета, як сябе паводзіць сябе ў выпадку заўважаных парушэнняў на ўчастку падчас галасавання, як дзейнічаць прама на ўчастку: да каго звяртацца, як пісаць скаргу або выклікаць назіральнікаў, міліцыю? Можна і ці трэба гэта рабіць прама на месцы і падчас дня галасавання?