Па стане на 29 ліпеня праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Мінску затрыманыя мінімум дванаццаць чалавек. Крымінальныя справы распачатыя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 363 (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (арганізацыя і ўдзел у парушэнні грамадскага парадку, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). 27 ліпеня ў межах крымінальнай справы па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) затрыманы Ілля Туркоў. Ён змешчаны ў Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку. Ён быў затрыманы 27 ліпеня ў аддзяленні міліцыі ў Мінску менш чым праз 48 гадзін пасля таго, як адбыў 17 дзён неабгрунтаванага 45-дзённага "адміністрацыйнага арышту".

Асамблея НДА Беларусі стварыла сайт-бібліятэку “Заставайся ў бяспецы”, дзе сабраныя найлепшыя парады, памяткі, відэатлумачэнні праваабарончых арганізацый, каб людзі маглі даведацца пра свае правы, падрыхтавацца да мірных сходаў, абараніць сваю прыватную інфармацыю і ведаць, дзе шукаць дапамогі ў экстраннай сітуацыі.

Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня адбыўся разгляд скаргі грамадзян Калюты Л.Г. і Русіновіча М.В. на рашэнне Пружанскага райвыканкама аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій і аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы судом Пружанскага раёна.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель прааналізаваў, ці роўныя ўмовы перадвыбарчай агітацыі маюць усе кандыдаты ў прэзідэнты. Факты гавораць самі за сябе. Вось пра што пішуць гарадзенскія праўладныя газеты:

Ужо некалькі дзён актывісты каманды Святланы Ціханоўскай і яе прыхільнікі размяшчаюць на адмысловых стэндах «Выбары-2020», усталяваных у Мазыры, афіцыйныя агітацыйныя плакаты за яе кандыдатуру на пост прэзідэнта. Але літаральна праз некалькі гадзін многія плакаты аказваюцца сарванымі. Момант зрыву плакатаў на стэндзе побач з рынкам «Славянскі» трапіў на камеры відэаназірання.

Ужо некалькі дзён актывісты каманды Святланы Ціханоўскай і яе прыхільнікі размяшчаюць на адмысловых стэндах «Выбары-2020», усталяваных у Мазыры, афіцыйныя агітацыйныя плакаты за яе кандыдатуру на пост прэзідэнта. Але літаральна праз некалькі гадзін многія плакаты аказваюцца сарванымі. Момант зрыву плакатаў на стэндзе побач з рынкам «Славянскі» трапіў на камеры відэаназірання.

Ілюстратыўнае фота. 28 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі адбыліся новыя затрыманні, на актывістаў працягваюць складаць пратаколы, а ў брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды праходзіць ператрус. 

24 ліпеня адбылася анлайн-канферэнцыя "Турмы ў кантэксце COVID-19: як сістэмы аховы здароўя на ўзроўні супольнасцяў працуюць у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі". Арганізатарамі канферэнцыі сталі Міжнародная дабрачынная арганізацыя FREE ZONE, Фонды адкрытага грамадства і Глабальны Фонд па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй.

Па стане на 28 ліпеня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнямі 25 чалавек, з іх 22 — прызнаныя падчас бягучай выбарчай кампаніі. Большасць з іх знаходзіцца ў Следчым ізалятары №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Валанцёры і іншыя неабыякавыя людзі імкнуцца падтрымаць іх усімі магчымымі спосабамі. Перадачы ў ізалятар — адна з формаў салідарнасці і падтрымкі палітвязняў. Мы паглядзелі, як валанцёры Валанцёрскай службы "Вясны" перадаюць перадачы палітвязням на "Валадарку". Чаму важна падтрымліваць палітвязняў перадачамі, як валанцёры выбіраюць прадукты, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца — чытайце ў нашым рэпартажы. Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова патлумачыла, чым так важныя перадачы палітвязням: