Дзяніс Урбановіч Лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча хочуць апытаць па факце здзяйснення крымінальнага злачынства. Сам актывіст знаходзіцца ў доме бацькі ў Лагойскім раёне.

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 29 ліпеня павінны былі працягнуцца судовыя пасяджэнні над трыма чалавекамі, якія стаялі ў чарзе ў краму symbal.by. Суды над імі распачаліся яшчэ 23 ліпеня. У той дзень да штрафаў асудзілі шэсць чалавек, а судовыя пасяджэнні над Анастасіяй Лобан, Аляксандрам Галубковым і Аляксандрам Райчонкам перанеслі.

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак. На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1. 

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак. На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1. 

Па стане на 29 ліпеня праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Мінску затрыманыя мінімум дванаццаць чалавек. Крымінальныя справы распачатыя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 363 (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (арганізацыя і ўдзел у парушэнні грамадскага парадку, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). 27 ліпеня ў межах крымінальнай справы па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) затрыманы Ілля Туркоў. Ён змешчаны ў Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку. Ён быў затрыманы 27 ліпеня ў аддзяленні міліцыі ў Мінску менш чым праз 48 гадзін пасля таго, як адбыў 17 дзён неабгрунтаванага 45-дзённага "адміністрацыйнага арышту".

Асамблея НДА Беларусі стварыла сайт-бібліятэку “Заставайся ў бяспецы”, дзе сабраныя найлепшыя парады, памяткі, відэатлумачэнні праваабарончых арганізацый, каб людзі маглі даведацца пра свае правы, падрыхтавацца да мірных сходаў, абараніць сваю прыватную інфармацыю і ведаць, дзе шукаць дапамогі ў экстраннай сітуацыі.

Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня адбыўся разгляд скаргі грамадзян Калюты Л.Г. і Русіновіча М.В. на рашэнне Пружанскага райвыканкама аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій і аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы судом Пружанскага раёна.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель прааналізаваў, ці роўныя ўмовы перадвыбарчай агітацыі маюць усе кандыдаты ў прэзідэнты. Факты гавораць самі за сябе. Вось пра што пішуць гарадзенскія праўладныя газеты:

Ужо некалькі дзён актывісты каманды Святланы Ціханоўскай і яе прыхільнікі размяшчаюць на адмысловых стэндах «Выбары-2020», усталяваных у Мазыры, афіцыйныя агітацыйныя плакаты за яе кандыдатуру на пост прэзідэнта. Але літаральна праз некалькі гадзін многія плакаты аказваюцца сарванымі. Момант зрыву плакатаў на стэндзе побач з рынкам «Славянскі» трапіў на камеры відэаназірання.