Марш людзей з інваліднасцю. Фота: "Радыё Свабода" У чацвер пятага лістапада на Маршы людзей з інваліднасцю адбыліся затрыманні. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У кветкавай краме каля ГУМу ў Мінску, дзе праходзіў Марш, была затрыманая журналістка Наста Захарэвіч. Раней яна правяла за кратамі сем дзён. Прычына цяперашняга затрымання невядомая.

«Стаяла проста каля праспекту, АМАПаўцы кінуліся за ёй. Яна ў кветкавую краму. Там яе і затрымалі»,кажа сведка "Радыё Свабода".

У 16:00 на Маршы на Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя тры дзяўчыны, якія суправаджалі ўдзельнікаў. Сілавікі пасадзілі іх у бус. Іх прозвішчы высвятляюцца.

Інфармацыя дапаўняецца і дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні пятага лістапада ў Беларусі