У двары Ніны Багінскай перад затрыманнем. Фота: Радыё Свабода Вечарам 6 лістапада, калі  ў кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў для правядзення “следчых эксперыментаў” і ператрусу, да двара дома актывісткі сталі падыходзіць неабыякавыя людзі. Паведамляецца, што АМАП затрымаў каля 10 чалавек у двары каля яе дома, якіз даставілі для разбіральніцтва ў РУУС.

Сярод затрыманых сілавікамі – валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Кацярына Чхарцішвілі.

Зараз праваабаронцы высвятляюць прычыну яе затрымання і месцазнаходжанне.

Гэта не першы выпадак затрымання валанцёраў “Вясны”. На мінулым тыдні падчас ажыцяўлення назірання за судовымі працэсамі ў судзе Маскоўскага раёна быў затрыманы вланацёр ПЦ “Вясна” Аляксандр Паплаўскі. На яго быў складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за тое, што нібыта адмовіўся выйсці з судовага пакою па распараджэнню суддзі падчас перапынку ў судовым паседжанні. Валанцёра чакае судовае разбіральніцтва ў межах адміністрацыйнай справы.

Крыніца: У давары дома Ніны Багінскай затрыманая валанцёрка "Вясны"