Каля 17.30 29 ліпеня ў Светлагорску затрымалі праваабаронцу і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову і яшчэ 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці. Яны чакалі аднаго з удзельнікаў - Арцёма Данілава, які пайшоў у міліцыю па позве. Да Маслюкова і раварыстаў выйшлі 4 супрацоўнікі АМАП і 2 супрацоўнікі ў цывільным і ўсіх затрымалі. Зараз затрыманыя знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. У іх праводзяць агляд рэчаў.

Дзяніс Рудзевіч. Фота БАЖ Лідск блогер Дзяніс Рудзевіч (Youtube-канал "Ліда для жыцця"), які адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у "Ланцуга саділарнасці", 29 ліпеня атрымаў новыя 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Такое рашэнне вынес суд Лідскага раёна. За якую менавіта акцыю судзілі Дзяніса, пакуль невядома.

Алена Колікава з Салігорска за апошні месяц была затрымана двойчы, і кожны раз у яе затрыманні прымалі ўдзел супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК). Пасля апошняга затрымання і трох дзён у ізалятары яна выйшла на волю ў статусе падазраванай па крымінальнай справе па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба арушаюць грамадскі парадак) – той самай, па якой зараз праходзіць Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 20 чалавек. Пасля вызвалення жанчына распавяла “Вясне” падрабязнасці сваіх двух затрыманняў, у прыватнасці пра псіхалагічны і фізічны ціск, які супрацоўнікі ГУБАЗіК аказвалі на яе.

На рэгіянальную каардынатарку ініцыятывы "Чэсныя людзі" Вольгу Казуліну ў Старых Дарогах склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 9.10 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб выбарах) за распаўсюд інфармацыйных улётак аб выбарах. 

ЛПП у Магілёве. У КПЧ ААН зарэгістраванае індывідуальнае паведамленне жыхара Смаргоні на парушэнне Рэспублікай Беларусь адразу трох артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пры размяшчэнні яго у ЛПП.

Дзяніс Урбановіч Лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча хочуць апытаць па факце здзяйснення крымінальнага злачынства. Сам актывіст знаходзіцца ў доме бацькі ў Лагойскім раёне.

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 29 ліпеня павінны былі працягнуцца судовыя пасяджэнні над трыма чалавекамі, якія стаялі ў чарзе ў краму symbal.by. Суды над імі распачаліся яшчэ 23 ліпеня. У той дзень да штрафаў асудзілі шэсць чалавек, а судовыя пасяджэнні над Анастасіяй Лобан, Аляксандрам Галубковым і Аляксандрам Райчонкам перанеслі.

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак. На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1. 

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак. На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1. 

Па стане на 29 ліпеня праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Мінску затрыманыя мінімум дванаццаць чалавек. Крымінальныя справы распачатыя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 363 (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (арганізацыя і ўдзел у парушэнні грамадскага парадку, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). 27 ліпеня ў межах крымінальнай справы па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) затрыманы Ілля Туркоў. Ён змешчаны ў Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску.