Алана Гебрэмарыям Актывістцы моладзевага руху Алане Гебрэмарыям абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.

Ілюстратыўнае фота. У аўторак, 17 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту, акія адбыліся па ўсёй Беларусі ў выходныя, а таксама і тых, каго затрымлівалі на ранейшых пікетах і маршах.

Юрый Касцюк у судзе. 17 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхыра Берасця Юрыя Касцюка.

У панядзелак, 16 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота. 16 лістапада суддзя Фрунзенскага суда Андрэй Млечка асудзіў на 25 сутак адміністрацыйнага арышту мінчанку Вікторыю, затрыманую напярэдадні на плошчы Пераменаў: на судзе яна распавяла, што цяжарная.

Юрый Касцюк у судзе. У судзе Ленінскага раёна Берасця 16 лістапада разглядалася крымінальная справа Юрыя Касцюка. Мясцовага жыхара абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу.

Як паведмаляе Следчы каімітэт, Фрунзенскім Мінска раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 15 лістапада ў Мінску. У сталіцы праходзіў Марш памяці забітага жыхара "Плошчы Перамен" Рамана Бандарэнкі — "Выходжу!" Акрамя гэтага, па інфармацыі СК былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). "Паводле звестак следства, 15 лістапада на тэрыторыі сталіцы прайшлі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх затрыманы шэраг грамадзян, якія груба парушылі грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту і арганізацый. Таксама пашкоджаныя аб'екты гарадской інфраструктуры і транспартныя сродкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па дадзеным факце распачаты крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса", – гаворыцца ў заяве ведамства.

Юрый Касцюк у судзе. У судзе Ленінскага раёна Берасця 16 лістапада разглядалася крымінальная справа Юрыя Касцюка. Мясцовага жыхара абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу.

Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па факце смерці Рамана Бандарэнкі Мінск, 16.11.2020 г.

Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" падрыхтавалі ўзор скаргі на арышт з карт-рахункаў грошай, якія пацярпелыя ад дзеянняў улады грамадзяне, атрымлівалі на медычную дапамогу ад кампаніі BY_Help.  Праваабаронцы таксама паспрабавалі даць адказы на некаторыя з пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з такімі дзеяннямі ўладаў.