Як паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачатая крымінальная справа па факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На каго яшчэ ўзбуджаныя крымінальныя справы па дадзеным артыкуле – не ўдакладняецца. Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін

Падчас апошніх акцыяў супрацоўнікі праваахоўных органаў маглі брутальна затрымліваць людзей, напрыклад журналісту "Радыё Свабода" Антону Трафімовічу зламалі нос, ён ужо напісаў заяву з просьбай распачаць крымінальную справу.

У дом сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка-ваўкавыскага прадпрымальніка Аляксандра Навасада — прыйшла міліцыя з пастановай аб аглядзе. Пра гэта TUT.BY распавёў яго знаёмы — Станіслаў Бацвін. Таксама агляд прайшоў яшчэ ў адной жыхаркі Ваўкавыска — Тамары Бясько. "Аляксандр у 9.47 даслаў мне паведамленне, што да яго прыйшлі. Я даў яму кантакты юрыстаў", — распавёў Станіслаў.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі. Радаслаў Сікорскі (Еўрапейскі парламент, Грамадзянская платформа, Польшча), Гідэ Енсэн (Бундэстаг, FDP, Германія) і Эрык Маркард (Еўрапейскі парламент, Бюндніс 90/Зялёныя, Германія) патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Радаслаў Сікорскі, сябра камітэта па замежных справах у Еўрапарламенце і былы міністр замежных справаў Польшчы, узяў “шэфства” над Сяргеем Ціханоўскім. Ён тлумачыць:

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Уладзь Грыдзін 29 ліпеня зняволенаму па крымінальнай справе блогеру Сяргею Ціханоўскаму, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — гэтым разам да 29 верасня.

Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада. У сустрэчы прымаў удзел сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў. Ганна Канапацкая паведаміла таксама, што краіна ў гэты час «ня можа гарантаваць бяспеку» нават кандыдатаў, і сказала, што вельмі правільна, што яна адмовілася праводзіць выбарчыя пікеты.

Святлана Ціханоўская каля ЦВК. Скрыншот з відэатрансляцыі. Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада. У сустрэчы прымаў удзел сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў.

Канструкцыі агароджы ў парку Дружбы народаў. Фота: Радыё Свабода. У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюць кандыдаты ў прэзідэнты, будзе ажыццяўляцца праверка грамадзян, паведамляе сайт naviny.by.

Пётр Маркелаў. Фота: belsat.eu Увечары каля 23:30 пад будынкам СІЗА №1 у Мінску, дзе аб'явілі галадоўку сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава, супрацоўнікі АМАПу затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён з іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Вольгу Каракіну, якая трымае там галадоўку з 26 ліпеня. Прычына затрымання – нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрымання. Пятра Маркелава павезлі ў невядомым накірунку. Верагодна, у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Вяргілій Ушак Пасля двух месяцаў зняволення ўвечары 29 ліпеня з СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску выпусцілі фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ, палітвязня Вяргілія Ушака. Пра гэта паведаміла яго нявеста, якая сустрэла яго ў 8 вечара каля СІЗА.