У аўторак, 17 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту, акія адбыліся па ўсёй Беларусі ў выходныя, а таксама і тых, каго затрымлівалі на ранейшых пікетах і маршах.
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі. Па дадзеных праваабаронцаў па стане на 10 гадзін у розных гарадах было затрымана амаль 1 300 чалавек. Найбольш – у Мінску, Наваполацку, Гародні, Берасці, Баранавічах.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту.
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: Судовы канвеер па адміністрацыйных справах працягваецца ў аўторак, 17 лістапада