Архивное фото: sovadmin.gov.by Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", юрыст Павел Сапелка каментуе публікацыю на сайце Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў аб тым, ці законна заклікаць грамадзян ігнараваць датэрміновае галасаванне?

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.

Ілюстрацыйнае фота 29 ліпеня стала вядома, што ў санаторыі пад Мінскам затрымана група з 32 расійскіх баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнера”. Пазней быў затрыманы 33-і. Савет бяспекі заявіў, што агулам на тэрыторыю Беларусі прыбылі болей за 200 баевікоў з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі. На наступны дзень становіцца вядома аб узбуджэнні супраць затрыманых баевікоў крымінальнай справы аб падрыхтоўцы тэрактаў.

Міжнародныя назіральнікі. Архіўнае фота. Па стане на 31 ліпеня Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 155 міжнародных назіральнікаў на выбары Прэзідэнта Беларусі. Практычна ўсе яны прадстаўляюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў (133). Астатнія – гэта прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

Такія білборды Ціханоўскай павінны былі стаяць па ўсёй краіне Дзяржаўныя прадпрыемствы і прыватныя кампаніі, якія займаюцца размяшчэннем вонкавай рэкламы, паўсюдна адмовілі кандыдатке ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай у размяшчэнні агітацыйных білбордаў, піша naviny.by

Amnesty International апублікавала заяву з нагоды новых абвінавачванняў, высунутых супраць Сяргея Ціханоўскага.

28 ліпеня ў Мінску было затрымана больш за 50 чалавек, што прыйшлі падаць хадайніцтва ў КДБ аб змене меры стрымання для Віктара і Эдуарда Бабарыкі. Частку з затрыманых змясцілі ў ЦІП да суда, а паседжанні пачаліся толькі 30 ліпеня. Тым, каго судзі, прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, і зараз ім патрэбная падтрымка і салідарнасць.

Юрый Навіцкі. Фота: "Гановіцкі Час" У Ганцавічах 30 ліпеня затрымалі Юрыя Навіцкага, які з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Перад затрыманнем супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго дома ператрус, піша "Ганцавіцкі час".

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Менску 30 ліпеня 2020 года. Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і палітычны аглядальнік Ігар Ільяш адказалі на пытанні тэлеканала "Настоящее время" аб тым, як яны ацэньваюць перадвыбарчую сітуацыю, апошнім мітынгу Ціханоўскай і аб сваіх прагнозах на апошні тыдзень выбарчай кампаніі.

Заява ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" аб неразглядзе МЗС Рэспублікі Беларусь заявак на акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ