Як паведмаляе Следчы каімітэт, Фрунзенскім Мінска раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 15 лістапада ў Мінску. У сталіцы праходзіў Марш памяці забітага жыхара "Плошчы Перамен" Рамана Бандарэнкі — "Выходжу!" Акрамя гэтага, па інфармацыі СК былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). "Паводле звестак следства, 15 лістапада на тэрыторыі сталіцы прайшлі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх затрыманы шэраг грамадзян, якія груба парушылі грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту і арганізацый. Таксама пашкоджаныя аб'екты гарадской інфраструктуры і транспартныя сродкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па дадзеным факце распачаты крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса", – гаворыцца ў заяве ведамства.

Сілавікі і мірныя пратэстоўцы на
Сілавікі і мірныя пратэстоўцы на "Плошчы Перамен" у Мінску 15 лістапада 2020 года / Еўрарадыё

Колькі ў справе фігурантаў – пакуль не паведамляюць. Але ўжо вядома, што ў якасці падазраванай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праходзіць затрыманая на "Плошчы Перамен" журналістка "Белсату" Кацярына Андрэева. Яна ўчора вяла стрым з падзей, якія разгортваліся ў двары. Абставіны затрымання журналісткі невядомыя, але яна змагла паведаміць блізкім, што ёй ставяць у віну крымінальны артыкул 342 — "арганізацыя групавых дзеянняў". Каля 22:00 15 лістапала следчыя СК прыходзілі па месцы прапіскі мужа Кацярыны Андрэевай, журналіста Ігара Ільяша

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", 15 лістапада ў Беларусі падчас пратэстных акцый было затрымана мінімум 1278 чалавек. 

Затрыманні на акцыях пратэсту 15 лістапада

У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі праходзяць новыя акцыі пратэсту. У Мінску пачаліся затрыманні ў раёне Пушкінскай і Прытыцкага, дзе збіраліся мірныя дэманстранты. Таксама вядома аб затрыманні ў Навагрудку, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і Светлагорску.

Крыніца: Следчы камітэт: Па падзеях 15 лістапада ў Мінску распачаты крымінальныя справы