Суд Лагойскага раёна. Фота: onliner.by Траіх жыхароў Лагойску збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 6 верасня, паказанай на канале «Еўраньюс». Паводле суразмоўцаў Tut.by, двое зь іх ужо пад вартай.

Илья Салей и Максим Знак. Фото: officelife.media Больш за 60 міжнародных праваабарончых, адвакацкіх і юрыдычных арганізацый падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з затрыманнем беларускіх адвакатаў Іллі Салея і Максіма Знака.

Па стане на вечар 11 верасня беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі вязнямі прызнаныя 58 чалавек. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Аднымі з такіх з'яўляюцца сябры 28-гадовы айцішнік Андрэй Пазняк і 29-гадовы прадпрымальнік Антон Бяленскі. Абодва хлопцы сканчвалі Ліцэй БДУ. Іх затрымалі розніцай у адзін дзень — 10 і 11 жніўня. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»). Расказваем гісторыю палітвязняў Андрэя Пазняка і Антона Бяленскага.

Фота з сайта dev.by Сёння чатыром затрыманым супрацоўнікам PandaDoc было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 209 КК). Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам, піша TUT.BY.

Фота з тэлеграм-канала Следчага камітэту Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 6 верасня, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты з Еўропы сталі “хроснымі” палітвязняў у Беларусі. Пятрас Аўстравічус (Еўрапейскі парламент, Літва), Тынеке Стрык (Еўрапейскі парламент, Нідэрланды) і Фабіян Маліна (Нацыянальная рада, Швейцарыя) патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі, Аляксандра Арановіча і Аляксандра Францкевіча. Дэпутат Еўрапарламента і пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўстравічус стаў “хросным” Віктара Бабарыкі. Ён заяўляе:

На 11 верасня прызначаны шэраг судоў у Мінску і рэгіёнах над удзельнікамі мірных акцый пратэстаў, затрыманых у папярэднія дні.

Зміцер Казакевіч. Фота: bchd.info Раніцай 11 верасня ў Віцебску падчас здымкаў быў затрыманы журналіст «Белсату» Зміцер Казакевіч.

Затрыманыя ляжаць на падлозе спартзалы ў райаддзеле міліцыі Раённыя аддзелы Следчага камітэта пачалі накіроўваць адказы заяўнікам пра катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў у перыяд з 9 па 13 жніўня аб прыпыненні праверак у парадку арт. 174 Крымінальнага кодэкса.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, віцэ-спікерка Бундэстага Германіі Клаўдзія Рот стала “хроснай” Марыі Калеснікавай.