У судзе Цэнтральнага раёна горада Менска прайшло судовае паседжанне над журналісткай-фрылансеркай Анастасіяй Захарэвіч. Паказанні сведкі Цітова (міліцыянта Цэнтральнага РУУС) не супалі з пратаколам і рапартам, падпісаным яго імем, аднак гэта не перашкодзіла суддзі Шабуне вынесці рашэнне аб арышце ў 7 сутак. У судовым пасяджэнні Анастасія Захарэвіч удзельнічала праз відэаканферэнцсувязь з дапамогай праграмы Skype. На дадзены момант яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (1-ы завулак Акрэсціна). Затрымалі журналістку пятага верасня ў 16.45, згодна са складзеным пратаколам. Таксама ў пратаколе пазначана, што Анастасія наўмысна парушыла закон Аб масавых мерапрыемствах, паўдзельнічаўшы ў вулічным шэсці ў перыяд часу з 15.30 да 16.30 па маршруце ад вуліцы Веры Харужай, 8 да праспекта Незалежнасці, 47. Сама Анастасія патлумачыла на судзе, што сапраўды знаходзілася там, аднак лозунгі не выкрыквала, не мела ніякай атрыбутыкі і вялікую частку часу ішла ў баку ад калоны. Яна рабіла фатаграфіі шэсця, каб пасля частку з іх размясціць на сваёй старонцы facebook, а ў выпадку цікавасці да іх з боку СМІ – прадаставіць іх ім. Анастасія з'яўляецца журналісткай-фрылансеркай і апошнія тры гады працуе па дамове падраду, актыўна супрацоўнічае з TUT.BY і "Экадом".

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арўанізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты Бундэстага Германіі сталі “хроснымі” для беларускіх палітвязняў. Карл-Хайнц Брунэр, Амід Нурыпур і Франк Швабэ патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Карл-Хайнц Брунэр, дэпутат Бундэстага ад СДПГ, стаў “хросным” Эдуарда Бабарыкі. Ён заяўляе:

У Мінску і іншых гарадах Беларусі пачынаюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 6 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн.  4 і 5 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. 6 верасня ў Мінску і рэгіёнах запланаваны Марш Адзінства. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў.

У нядзелю, 6 верасня, у Мінску адбылася ўжо традыцыйная шматтысячная акцыя пратэсту – Марш адзінства. МУС паведаміла, што "на працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада". Сапраўды, увесь цэнтр Мінска быў ачэплены міліцыяй, ваеннымі і АМАПам. Пры ачапленні вуліц горада былі выкарыстаны спецтэхніка: аўтазакі, вадамёты, БТРы. Улады актыўна выкарстоўваюць пры ачапленнях калючы дрот. Пратэстоўцы, як і ў мінулыя нядзелі, сабраліся на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Незалежнасці і плошчы Перамогі і пайшлі да рэзідэнцыі Лукашэнкі да Палаца Незалежнасці на праспекце Пераможцаў. У сталіцы былі цалкам ачэпленыя плошча Незалежнасці, Кастрычніцкая, Стэла "Мінск-горад-герой". Былі перакрытыя падыходы да Палаца Незалежнасці, да плошчы Незалежнасці, а таксама некаторыя ўчасткі праспекта Незалежнасці. Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы "Вясны". Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

Марыя Калеснікава Сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікава раніцай 7 верасня ля Нацыянальнага мастацкага музея невядомыя людзі пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезлі ў невядомым кірунку. Пра гэта TUT.BY распавяла чытачка Анастасія, на вачах якой усё і адбылося.

Пры затрыманні ў раёне мінскага стадыёна “Дынама” на студэнцкай акцыі пратэсту актывіста анархісцкага руху Іллю Сянько 1 верасня збілі, у міліцэйскі аўтобус яго зацягвалі за ноздры, пасля чаго ў РУУС выклікалі хуткую. Негледзячы на тое, што медыкі яму дыягнаставалі сатрасенне мозгу, яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Суд над ім адбыўся праз два дні пасля затрымання. 21-гадовага хлопца асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту паводле арт. 23.34 КаАП. Справу разглядала праз скайп з ЦІП суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік. На судзе яго абвінавачвалі па двум артыкулам КаАП: 23.34 (удзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту) і 23.4 (супраціў супрацоўнікам міліцыі).

У суботу, 6 верасня, стала вядома, што сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова, якая адбывала адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна паводле арт. 23.34 КаАП, пакінула тэрыторыю Беларусі. Цяпер яна знаходзіцца ў Варшаве. Як распавяла Вольга Кавалькова на прэс-канфэрэнцыі, яна ўначы з 5 на 6 верасня вывезлі з Беларусі, піша "Радыё Свабода". Па яе словах, гэта было недобраахвотнае яе рашэнне.

Спявачка беларускага фальклору, якая жыве ў Польшчы, Наста Някрасава арганізавала дабрачынную акцыю па збору грошай для рэпрэсаваных беларускіх жанчынаў. На выплату іх штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту было сабрана каля трох тысяч еўра.  “У апошнія месяцы адбыліся гвалтоўныя затрыманні нявінных людзей падчас мірных вулічных акцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Многія людзі былі пакараныя буйнымі штрафамі, выплата якіх перавышае магчымасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна. Я ведаю імёны пяці жанчын, якія ў выніку затрыманняў падчас выбарчых пікетаў у Беларусі атрымалі штрафы на агульную суму 9630 беларускіх рублёў”, — распавядае пра акцыю Наста Някрасава.

Сітуацыя ў Беларусі яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай, як у апошні месяц, заявіла спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, выступаючы 4 верасня перад Саветам бяспекі ААН, піша Naviny.by. Анаіс Марэн. Фота: reform.by

Цяперашняя прэзідэнцкая выбарчая кампанія ад самага пачатку суправаджалася шматлікімі рэпрэсіямі, заявіў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, выступаючы 4 верасня перад Радай Бяспекі ААН, паведамляе БелаПАН.