Будынак СІЗА КДБ. Фота: БелаПАН Нечаканы прававы абсурд выявіла справа Крэмянецкага, які намагаецца спагнаць маральную кампенсацыю з Камітэта дзяржаўнай бяспекі за свой арышт і ўтрыманне пад вартаю ў СІЗА.

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 5 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле абвінавачання сацыяльнага актывіста Іллі Сянько ў публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі (арт. 17.10 КаАП).

Праваабаронцы з розных краінаў і кантынентаў сышліся ў разуменні таго, што ў цяперашні час адбываецца глабальны наступ на грамадзянскую супольнасць. Пра гэтую з’яву таксама кажуць як пра “скарачэнне прасторы для грамадзянскай супольнасці”. Сітуацыя, даўно знаёмая беларусам, зараз імкліва пашыраецца па ўсім свеце. Месца правоў чалавека ў глабальным парадку дня змяняецца. З’яўляюцца новыя выклікі, і ў тым ліку правы чалавека робяцца мішэнню для новых атак. З’яўляюцца новыя адказы праваабарончай супольнасці на гэтыя новыя выклікі. Як міжнародны кантэкст уплывае на становішча правоў чалавека ў Беларусі? Як змены ў сусветным палітычным парадку дня адбіваюцца на ўмовах працы праваабаронцаў унутры краіны?

Анатоль Лябедзька. Фота: ПЦ "Вясна". На старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Падставай для складання пратаколу стаў удзел палітыку ў зборы подпісаў за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова ў сувязі са справай Аляксандра Коржыча.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода Суд Горацкага раёна 8 снежня разгледзіць скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на першае вынесенае яму адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнанне – пяць сутак у ШІЗА.

ovos.jpeg Вы думаеце, што ў вашым раёне плануецца будаўніцтва нейкага завода, чулі, што ў наступным годзе будуць пашыраць дарогу, асцерагаецеся, што зблізку вашай дачы можа з'явіцца свінакомплекс - і не ведаеце, што і як з гэтым рабіць?

Amnesty International у чарговы раз заклікае далучыцца да самай вялікай праваабарончай кампаніі – “Марафону лістоў”, якая ладзіцца штогод у снежні з мэтай прыцягнення ўвагі да парушэння правоў чалавека ў розных краінах свету і аказання падтрымкі тым грамадзянскім актывістам і праваабронцам, якія аказаліся пад ціскам улады або за кратамі за свае погляды і дзейнасць.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org На фоне спынення справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў сапраўдным інфармацыйным выбухам стаў факт узбуджэння 27 лістапада крымінальнай справы  за захоўванне боепрыпасаў па ч.2 арт. 295 КК РБ у дачыненні да Андрэя Бяляўскага.   Бяляўскі, у прыватнасці, патлумачыў, што патрон знаходзіўся ў яго ў якасці сувеніра і выкарыстоўваць яго ніякім чынам не збіраўся.

Зміцер Краўчук і Любоў Лунева. Фота: belsat.eu Суд Савецкага раёну Менску прызнаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука вінаватымі па арт. 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і пакараў журналістаў штрафамі ў памеры 40 базавых велічынь (920 руб.) кожнаму. Справа разглядалася 4 снежня.

Актывістка КХП-БНФ Ала Гуцава. Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях міліцыянтаў пры затрыманні Алы Гуцавай, калі тая раздавала грамадзянам запрашэнні на дазволеную ўладамі мірную акцыю ўшанавання памяці продкаў “Дзяды”, што адбылася 5 лістапада.