На адвакатку Людмілу Казак складзеныя два пратаколы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. У пратаколах сведкамі запісаныя асобы з змененымі персанальнымі дадзенымі. Пра гэта Казак распавяла сваім абаронцам, якіх пусцілі да яе ў ІЧУ на Акрэсціна, піша TUT.BY. Як расказалі TUT.BY абаронцы Людмілы Казак Віктар Мацкевіч і Святлана Гарбаток, яны не маглі трапіць да кліента ў ІЧУ больш за тры гадзіны. Адміністрацыя ІЧУ спачатку спасылалася на каранцін, потым — на ўнутраныя "мерапрыемствы" ў ІЧУ. У выніку адвакатаў пусцілі ІЧУ па адным.

25 верасня працягваюцца судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыі пратэсту пасля таемнай інаўгурацыі і на райнейшых мірных сходах. 

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.

Канстанцін Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя Супрацоўнікі аддзела міліцыі Першамайскага раёна Віцебска сказалі, што ім трэба агледзець лоджыю ў кватэры, але бацькі вядомага палітыка Паўла Севярынца не пусцілі нязваных гасцей без санкцыі пракурора.

Стан палітзняволенага адваката Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Дзмітрый Лаеўскі.  Максім Знак. Фота: TUT.BY

Удзень 24 верасня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калеснікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч. «У 13:50 Людміла рассталася з сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Спяшалася на судовае паседжанне. У суд яна не прыехала. Машына прыпаркаваная на Камуністычнай, замкнутая», — паведаміў Мацкевіч.

Марфа Рабкова дапамагае на канцэрце "Рок ЗА жыццё", арганізаваным у рамках Тыдня Супраць смяротнага пакарання. Фота: spring96.org 17 верасня ў Менску была затрыманая студэнтка 3 курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Марфа (Марыя) Рабкова. Акрамя паспяховай вучобы ў ЕГУ, Марыя з'яўляецца каардынатарам валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна". Супольнасць Беларускага ўніверсітэта ў Вільні выказвае салідарнасць са студэнткай і патрабуе яе неадкладнага вызвалення.

У чацвер, 24 верасня, праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра новыя факты пераследу па палітычных прычынах.  Раніцай 24 верасня на акцыі салідарнасці ва Уруччы былі затрыманыя некалькі чалавек. Прозвішчы затрыманых і іх месцазнаходжанне высвятляюцца.

У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска Увечары 23 жніўня ў Мінску і рэгіёнах адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту ў адказ на парвядзенне таемнай інагурацыі А. Лукашэнка.

Затрыманне ў Мінску 23 верасня. Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY Увечары 23 верасня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якaя прайшла днём. Неўзабавае пачаліся зарыманні ў Мінску, Брэсце, Магілёве, Гомелі і іншых гарадах краіны.