За шматгадовую працу па абароне правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэстыжную польскую прэмію “Арол” імя Яна Карскага. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 17 верасня. Прэмію ад імя Таварыства Яна Карскага ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі. Старшыня Праваабарончага цэнту “Вясна” Алесь Бяляцкі, у сваю чаргу, выказаў вялікую падзяку польскаму народу за падтрымку і адзнаку працы беларускіх праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў і соцен тысяч людзей у такі цяжкі перыяд.

Пасяджэнне Савета ААН па правах чалавека. Фота: atr.ua За дзень да тэрміновых дэбатаў у Савеце ААН па правах чалавека, на якіх будзе абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі, OMCT, FIDH, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў і Хельсінкскі Фонд па правах чалавека правялі паралельнае анлайн-мерапрыемства, каб праліць святло на масавыя парушэнні правоў чалавека.

Ізалятар часовага ўтрымання горада Жодзіна ў апошні месяц стаў вядомым месцам – менавіта туды пачалі змяшчаць затрыманых да суда за "удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах" у Менску, а таксама асуджаных на арышт. "Вясна" наведала Жодзіна ў сераду, 16 жніўня – адзіны дзень у тыдні, калі вядзецца прыём перадач для адбывалых арышт – каб паглядзець, што там адбываецца. Ізалятар часовага ўтрымання горада Жодзіна знаходзіцца на тэрыторыі Жодзінскай турмы, па адрасе вуліца Савецкая, 22а. Перадачы ж прымаюць па іншым адрасе, прыкладна ў шасці хвілінах хады – вуліца Савецкая, 21, каля Жодзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ужо з 10 раніцы там сабраліся сваякі, каб перадаць перадачу. Многія з іх прыехалі для гэтага спецыяльна з іншага горада.

У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска У судах Мінска і іншых гарадоў краіны працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Паўсюдная жорсткасць з боку паліцыі, адвольныя арышты і сістэматычныя катаванні і жорсткае абыходжанне з сотнямі людзей мелі месца з пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Масавыя злоўжыванні, уключаючы збіццё мірных дэманстрантаў і журналістаў, сэксуальны гвалт і іншыя формы прыніжэння, працягваюцца і па гэты дзень, а ахвяры катаванняў і іх адвакаты падвяргаюцца пагрозам і пераследам пры падачы скаргаў. Эфектыўнага расследавання гэтых парушэнняў пакуль не праводзілася.

Судовае пасяджэнне ў судзе Савецкага раёна г. Мінска Суды над затрыманымі пратэстоўцамі 12 і 13 верасня працягваюцца і ў аўторак, 15 верасня.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu Сябру Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай 16 верасня прад'явілі абвінавачванне. Як паведамляецца ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта, Калеснікава абвінавачваецца па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Затрыманні ў Мінску 6 верасня. Ілюстрацыйнае фота Супрацоўнікі амапу раніцай 16 верасня затрымалі ў Мінску Арсена Бугаенку. Сваякам паведамілі, што адвязуць для “апытання на 30 хвілін” у Маскоўскі РУУС. Больш з ім сувязі няма.

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда 11 верасня. Скрыншот з відэа Па сабранай Праваабарончым цэнтрам "Вясна" інфармацыі, за тры дні бягучага тыдню па краіне да адміністрацыйнай адказнасці было прынягнута 376 чалавек, затрыманых на акцыях пратэсту ў перыяд з 11 па 13 верасня.

Віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч Віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч 16 верасня прыняў удзел у віртуальнай прэс-канферэнцыя “Беларусь: Катаванні як мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка”, якую праводзіла Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ). Удзел у канферэнцыі бралі некалькі ахвяраў катаванняў ў Беларусі ў перыяд з 9 да 13 жніўня.