Суд Маладзечанскага раёна 16 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў апынуўся пісталет. Афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава пракаментавала гэты інцыдэнт:

АДЦ "Мемарыял" і арганізацыі, якія падтрымалі кампанію па абароне працоўных правоў жанчын #AllJobs4AllWomen, выказваюць салідарнасць і падтрымку выдатнаму цэнтру па прасоўванні правоў жанчын "Яе правы"   і яго заснавальніцы Сашы Дзікан, нашай каляжанцы і паплечніцы. Нам добра вядома, якую вялікую і важную працу вяла гэтая арганізацыя, абараняючы жанчын ад хатняга гвалту, адстойваючы іх працоўныя правы, дапамагаючы жанчынам з дзецьмі: у 2016 годзе АДЦ "Мемарыял" і "Яе правы" выпусцілі Сумесны даклад супраць дыскрымінацыі жанчын, у далейшым не раз разам удзельнічалі ў мерапрыемствах па пераадоленні дыскрымінацыйных бар'ераў у працы, вялі кампанію па адмене "Спісу забароненых для жанчын прафесій", супрацоўнічалі ў сферы стратэгічнай юрыдычнай абароны.

21-гадовага студэнта мінскага ВНУ жорстка затрымалі ўвечары 12 жніўня каля метро "Плошча Перамогі". Момант яго затрымання трапіў у кадры "Нашай Нівы" і TUT.BY. Пасля паездкі ў "бусе без нумароў" з людзьмі ў аліўкавай форме і балаклавах хлопец трапіў у бальніцу, дзе яму дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, кровазліццё ў мозг сярэдняй ступені, пералом носа і множныя гематомы на целе. Студэнт з Мінска распавёў "Вясне", што з ім адбывалася пасля затрымання на "Плошчы Перамогі" і да таго, як трапіў у бальніцу. "Каля паловы шостага я стаяў каля метро і глядзеў на тэлефоне карту, я збіраўся ісці да сяброў. У гэты час побач было шмат журналістаў. Як я потым даведаўся, у горадзе як раз скончыўся Марш. І ў момант, калі я падняў галаву ад тэлефона, да мяне падбеглі людзі ў аліўкавай форме і балаклавах і ўдарылі ў нос. У бус без нумароў мяне павалаклі з пабітым носам, ішла кроў.

У нядзелю, 13 верасня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. У Мінску перад пачаткам Марша герояў зафіксаваны жорсткія затрыманні людзей, якія шлі на мірны сход, а таксама пасля яго. Пры затрыманнях некаторыя дэманстранты былі моцна збітыя сілавікамі. Сваякі затрыманых паведамляюць пра іх збіццё ўжо пасля затрымання. "Вясна" вядзе спіс затрыманых, які пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца. Па стане на 15:00 МУС паведаміла, што ў Мінску затрымана каля 250 чалавек.

Паведмаляецца, што на мірных акцыях пратэсту, якія праходзяць 13 верасня ў розных гарадах Беларусі, сілавікі для разгонаў дэманстрантаў выкарыстоўваюць спецтэхніку, рыспыляюць газ, а таксама выкарысталі святлошумавыя гранаты.  Паведмляецца, што ў Брэсце супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, следам пайшлі экіпаваныя сілавікі. Сілавікі затрымліваюць людзей з агнястрэльнай зброяй у руках.

Суддзя Дзмітрый Астапенка. Скрыншот з відэа Еўрарадыё У Мінску і рэгіёнах у панядзелак чакаюцца суды над затрыманымі на акцыях пратэсту ў пятніцу, суботу і нядзелю. У судзе Фрунзенскага раёна разглядаць адміністрацыйныя справы тых, хто быў затрыманы яшчэ 27 жніўня. 

Затрыманні каля Чырвонага касцёла. Скрыншот з відэа. СМІ паведамляюць пра затрыманне сябра Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі юрыста Канстанціна Цітова.Насамрэч, па звестках "Вясны", чалавек з такім імём і прозвішчам быў затрыманы ўчора на акцыі пратэсту ў раёне вул. Карастаянавай каля 15 гадзін дня. 

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда. Скрыншот з відэа Юлію затрымалі 11 верасня каля будынку Менскага абласнога суду перад пачаткам працэсу супраць страйкаму «Беларуськалію», паведамляе Свабода.

Затрыманне на "Плошчы перамен" у Мінску. Скрыншот з відэа @motolkohelp Гомельскі актывіст Алег Левянец паведаміў у фэйсбуку, што яго раніцай 15 верасня затрымалі супрацоўнікі міліцыі і вязуць у Савецкі РАУС.

У 11-м выпуску праваабарончага падкасту пачуем гісторыю 46-гадовага менчука Алега Крыны. Каля трох гадоў таму Алег пацярпеў у няшчасным выпадку, з-за чаго атрымаў інваліднасць, а цяпер, на працягу года, працуе сталяром у ваенным шпіталі — менавіта гэтая медыцынская ўстанова спецыялізуецца на працы з траўмамі, падобнымі па механізме іх узнікнення з баявой паталогіяй.