Ланцуг салідарнасці медыкаў РНПЦ «Кардыялогія» 27 кастрычніка. У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.

На 21-гадовага студэнта БДУІР распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС. Вядома, што студэнт затрыманы. Па інфармацыі телеграм-канала «Мірны БДУІР», затрыманага студэнта завуць Арцём Вінакураў. Студэнт вучыцца на 3 курсе факультэта кампутарных сістэм і сетак БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы".

Ілюстрацыйнае фота 28 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Ілюстрацыйнае фота Судовы канвеер не спыняецца: 28 кастрычніка ў судах Мінска і рэгіёнаў працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, што выходзяць на акцыі салідарнасці і забастоўкі. 

У Брэсце пасля стыхійных акцый пратэсту 10 жніўня супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). У Следчым камітэце сцвярджаецца, што на працягу дзвюх гадзін у горадзе адбываліся масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі і знішчэннем маёмасці. Праваабаронцам "Вясны" вядома, што фігурантамі крымінальных справаў за 10 жніўня ўжо сталі каля 30 чалавек. 13 чалавек змешчаны ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі дзесяць берасцейцаў палітычнымі зняволенымі. Што здарылася ў той вечар у Брэсце, што вядома пра крымінальную справу за 10-е жніўня, як вядомы спартсмен Брэста Дзяніс Мацура і студэнт Ілля Мігно сталі фігурантамі гэтай справы — чытайце ў матэрыяле "Вясны". У той вечар жыхары Брэста стыхійна сабраліся ў цэнтры горада ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У СМІ паведамлялася аб жорсткіх сутычках людзей з АМАПам.

У Мінску адбылася сустрэча родных зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах. Падчас сустрэчы было абвешчана пра стварэнне грамадзянскай ініцыятывы па вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў “Вызваленне-2020”. Мэта такой ініцыятывы – данесці голас родных палітычных зняволеных да беларускага і міжнароднага грамадства, арганізаваць супольныя дзеянні па падтрымцы адзін аднаго, умацаваць салідарнасць усяго грамадства. Колькасць палітвязняў у Беларусі з пачатку сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі беспрэцэдэнтная – праваабаронцамі прызнаныя ўжо 100 чалавек (на 26.10.2020).

У суды Мінска і рэгіёнаў паступаюць адміністрацыйныя справы затрыманых на мірных акцыях пратэсту і пры кропкавых "хапунах", што адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю.

Эдуард Пальчыс, Фота: Вікторыя Шчукевіч/Facebook Блогер Эдуард Пальчыс, які адбываў 30 сутак на Акрэсціна, не выйшаў на волю пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту. Як паведамілі яго сябрам у ЦІП на Акрэсціна, блогер цяпер — фігурант крымінальнай справы, піша TUT.BY.

Аўтазак каля прахадной МАЗа. Фота: Радыё Свабода. На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў. Працаўнікі некаторых прадпрыемстваў ад раніцы пачалі забастоўкі і мітынгі.

У дачыненні да 63-гадовай пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая на мінулым тыдні выйшла пасля 18 сутак у ізалятары часовага ўтрымання, распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра. Па словах сваякоў, пенсіянерка праходзіць падазраванай па артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (342 Крымінальнага кодэкса). Што канкрэтна ставіцца ў віну Алене Пятроўне, невядома: яе адвакат з ім яшчэ не сустракаўся.