У сераду, 21 кастрычніка, ў Мінску і рэгіёнах суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах. 

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 20.10.2020

Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці ціску і затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў. Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі занепакоеныя частымі выпадкамі ціску, затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў. Так, у цяперашні час у месцах пазбаўлення волі знаходзіцца Марыя Рабкова, каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна», да 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў агульнай складанасці прысуджаны Леанід Мархотка, доўгатэрміновы назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ад РПГА «Беларускі Хельсінскі камітэт». Маюцца і іншыя факты аказання ціску, затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў. Пра што беларускімі праваабаронцамі неаднаразова рабіліся адпаведныя заявы.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" правялі прэс-канферэнцыю "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека ў Беларусі".

Пракурор Сяргей Габруковіч, які выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе маладзечанцаў, абвінавачаных па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, прынёс пратэст на прысуд палітвязню Паўлу Пяскову. Ён разгледзеў на відэа кут падзення АМАПаўца Якавенкі пры патасоўцы з маладзечанцамі, і настойвае, каб суд уключыў у абвінавачванне Паўлу Пяскову пашкоджанне левага калена і калашыны супрацоўніку АМАПу. Прысуд у дачыненні да Уладзіслава Еўсцігнеева, другога фігуранта "маладзечанскай справы", пракурор не апратэстоўвае. Пра гэта паведаміла праваабаронцам "Вясны" дзяўчына Паўла Пяскова Вераніка Французава.  Пракурор лічыць, што прысуд падлягае змяненню з прычыны неадпаведнасці высноў суда, выкладзеных у прысудзе, фактычным абставінам крымінальнай справы. Прэтэнзія Габруковіча заключаецца ў тым, што суд не ўключыў у абвінавачванне Паўлу Пяскову, што ён пашкодзіў левую каланіну супрацоўніку АМАПу Вячаслаў Якавенку і прычыніў яму цялеснае пашкоджанне ў выглядзе ранкі на левым каленным суставе. На думку пракурора, гэта было даказана ў судзе.

41-гадовага скульптара з Фаніпаля Дзмітрыя Чарныша затрымалі ўвечары 7 кастрычніка, калі ён маляваў на прыпынку каля горада чырвоную лінію. Яго збілі, распылілі газ пры затрыманні, патрабавалі на камеру прызнацца, колькі яму плацяць і хто арганізатар, а потым асудзілі на 135 рублёў штрафу і 5 сутак арышту. Дзмітрый распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, збіццё і пагрозы. Як распавёў Дзмітрый, ён быў затрыманы ўвечары 7 кастрычніка:

20 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах. 

Міліцыя правяла агляды з вопісам маёмасці ў чацвярых жыхароў Пінска. Усе яны раней былі адміністратарамі телеграм-канала "Пінск для жыцця чат", а таксама мелі дачыненне да ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Падчас агляду ў пінчукоў канфіскавалі ўсю тэхніку, а таксама запатрабавалі паролі ад тэлефонаў і ноўтбукаў, паведамляе «Белсат».

20 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ян Грыб разбірае стосы дасланых дакументаў 83-гадовы актывіст Ян Грыб не сплаціў штраф у вызначаны тэрмін і праз дзень у дачыненні да яго былі прызначаныя неабгрунтавана жорсткія меры.