Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 28 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да затрыманых у студзені грамадзян.

Пры гэтым усё больш судоў праходзіць за вывешаныя на вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую пратэстную сімволіку. Прычым суды выносяць пастановы аб адміністрацыйных арыштах.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Усё болей адміністрацыйных судоў праходзіць за бел-чырвона-белую сімволіку: хроніка за 28 студзеня