Суд Ленінскага раёна Магілёва 21 студзеня асудзіў 50-гадовага Сяргея Базука паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) на адзін год "хіміі", паведамляе MAYDAY. Яго абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК і Следчага камітэта саморезы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын. Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Справу разглядала суддзя Аксана Ратнікава. Мужчыну трымалі пад вартай з 16 лістапада, сёння яго вызвалілі ў зале суда. Сяргей Базук на судзе сваю віну прызнаў цалкам і раскаяўся. Нанесеная шкода ў 30 рублёў абвінавачаны кампенсаваў яшчэ да першага судовага паседжання. Дзяржабвінаваўца запытваў для мужчыны 1,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, адвакат прасіў абысціся крымінальным арыштам. У выніку суддзя суда Ленінскага раёна Аксана Ратнікава пакарала магілёўца абмежаваннем волі з адбыццём у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.

Віктар Бабарыка. Фота: "Наша Ніва" 18 студзеня ў сродках масавай інфармацыі появилась інфармацыя аб тым, што крымінальная справа ў дачыненні да палітвязня і экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі, які змяшчаецца пад вартай ужо восьмы месяц, перададзеная Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Сяргей Рымша Суд Ленінскага раёна Гародні 14 студзеня вынес вырак Сяргею Рымшу. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.Яго прызналі вінаватым і асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

21 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У Кастрычніцкім судзе Мінску працягваўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

20 студзеня 2021 г. Ніжэйпадпісаныя арганізацыі, Сябры Платформы грамадзянскай салідарнасці, выказваюць сваю трывогу з нагоды затрымання нашага сябра і калегі, журналіста Андрэя Аляксандрава. Ён быў затрыманы ў Мінску 13 студзеня 2021 года разам са сваёй партнёркай Ірынай Злобінай. Яны абодва знаходзяцца ў месцах утрымання пад вартай у Мінску. Андрэй Аляксандраў з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай упраўленнем Следчага камітэта па горадзе Мінску, па арт. 342 КК РБ "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай, у якой асудзіла адвольнае затрыманне юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі, а таксама яго памочніцы і валанцёркі арганізацыі Марыі Тарасенка.

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org Генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) у пытанні скасавання смяротнага пакарання Уладзімір Варданян асудзіў вынясенне ў Беларусі смяротнага прысуду Віктару Скрундзіку, паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт ПАРЕ.

У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. Пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек.  На лаве падсудных – палітвязняволеная Марына Глазава, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Каўпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Марына Глазава, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірацан. Сёння ў зале суда апыталі сем абвінавачаных з 10-ці. 

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 20 студзеня 2021 г.