Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за відэаролікі на ютуб-канале "Слуцк для жизни". Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" у некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку мітынг у Гродне 29 траўня, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага і іншых удзельнікаў выбарчага пікета, хаця ў гэты час сам Няронскі ўжо амаль месяц адбываў "суткі". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкама. Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам і распавядае пра чацвёрты дзень суда над палітвязнем Уладзімірам Няронскім.   У пачатку судовага пасяджэння суддзя Рыбакоў пацікавіўся ў Няронскага, як ён сябе адчувае і ці не скардзіцца ён на ўмовы ўтрымання. Уладзімір сказаў, што ўжо прывык — "нармальна".

Затрыманне на Нямізе 14 ліпеня 2020 года. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY 19 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Уладзіміра Хамічкова, якога абвінавачваюць у супраціве васьмярым супрацоўнікам АМАП і актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Падзеі адбываліся ўвечары 14 ліпеня ў Мінску. 

Вадзім Гурман на акцыі пратэсту 9 жніўня. Фота rh.by У судзе Маладзечанскага раёна 19 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы маладзечанца Вадзіма Гурмана па падзеях 9 жніўня ў горадзе.

Ганна Каско. Фота: Facebook Анжалікі Борыс 18-19 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Дзмітрый Карнееў выступае ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" 19 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 17-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Дзмітрый Карнееў выступае ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" 19 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 17-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Жыхары Анганскай на раённай акцыі пратэсту. Фота з тэлеграм-каналу Onliner.by 16 і 17 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота. 19 студзеня раённыя суды Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэраў. 

Абвінавачаныя па справе. Фота Рамана Юргеля 18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу. 

Мінск, раён метро Пушкінская, 10 жніўня. Фота: Белсат 19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу палітзняволенага Валерыя Каленчыца, яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.