Суд Першамайскага раёна Мінска 22 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 56-гадовай паштальёнкі Ларысы Танкашкур, якая перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання МУС "На страже". Пацярпелымі па справе прызнаныя 35 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС, выкладчыкі Акадэміі МУС, намеснік начальніка ДАІ і нават ужо звольненыя міліцыянты. Па ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса суддзя Таццяна Ліннік асудзіла пенсіянерку на тры месяцы арышту. "Вясна" распавядае пра акалічнасці гэтай справы.  56-гадовую жанчыну абвінавацілі у тым, што 29 верасня яна перадала адміністратару тэлеграм-чата “Лебяжий 97%” прозвішчы і месцы пражывання 35 супрацоўнікаў ОУС, узяўшы гэтыя дадзеныя з картатэкі падпісчыкаў газеты “На страже”. Гэтыя дзеянні следчыя Цэнтральнага раёна кваліфікавалі як “незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную тайну іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых з-за помсты супрацоўнікам міліцыі па матывах ідэалагічнай і палітычнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніі ў Беларусі".

У судзе Маскоўскага раёна горада Менска 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Кулакоўскага даставілі ў суд пад канвоем . Суддзёй выступае Т. Пірожнікава, а дзяржабвінаваўцам — старэйшы памочнік пракурора Серакоў. Абарону Кулакоўскага прадстаўляе Тарасюк. 

Ілюстрацыйнае фота У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 21 студзеня абвясцілі прысуд 60-гадоваму Аляксандру Губейка, абвінавачанаму ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка Амапу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Губейка два гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.

Ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 21 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 369 КК РБ (абраза предсттавителя власти) у дачыненні да былога начальніка крымінальнага вышуку Заводскага РУУС горада Мінска, а зараз — палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага. Нагадаем, па версіі следства, у телеграм-канале "Каратели Беларуси" пятага кастрычніка з'явіліся два каментара пад постам, прысвечаным міліцыянту Смоляру. Яны былі ўстаноўлены як абразлівыя. Напісаў іх карыстальнік пад нікнэймам " [значок маланкі] 88 [значок маланкі]". З ім стаў перапісвацца супрацоўнік Каліноўскі і неўзабаве усталяваў, што за нікам стаіць Кулакоўскі. Той падчас перапіскі прапанаваў Каліноўскаму прадаць звесткі аб расстаноўцы міліцэйскага саставу падчас дзеянняў 9-11 жніўня 2020 года — і прынёс іх на флэшкарце. У той момант Кулакоўскі быў затрыманы, а ў яго доме правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук, у якім быў знойдзены ярлык, знойдзены і на флешкарте (па версіі Кулакоўскага, ён быў затрыманы падчас паходу ў краму).

Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 студзеня працягнуўся працэс па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПа. Абвінавачаны Віктар Барушка віну не прызнаў. Пра гэты суд пішуць naviny.by. 

Суд горада Наваполацка 21 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць Віктара Шаура і Віталя Шыцікава па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Суддзя Віталь Лапко асудзіў іх на два гады "хіміі" кожнага. Нагадаем, Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. Віктар Шаура быў прызнаны палітычным зняволеным, пазней яго выпусцілі пад падпіску. Віталь Шыцікаў таксама знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

20 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Вадзім Сычык у судзе. Фота spring96.org У судзе Бярозаўскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 36-гадовага Вадзіма Сычыка, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці 21 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Царыкевіча па абвінавачванні па ч. 1 і 2 арт. 339 (Хуліганства і злоснае хуліганства) і 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну абвінавачваюць у правядзенні серый "цынічных" акцый у верасні-кастрычніку: размалёўванне прыпынкаў у Мастоўскім раёне, нанясенні на дрэвах БЧБ-сцягоў, развешванні на іх пудзілаў у міліцэйскай форме і размяшчэнні таблічак у выглядзе рытуальных надмагілляў, а таксама труны з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі. Справу разглядае суддзя Віталь Сініла. Аднак, што адбываецца на судзе, — невядома, так як праваабаронцу "Вясны" для маніторынгу гэтага працэсу не пусцілі нават у будынак суда. Расказваем, што вядома па справе. На лаве падсудных — Віктар Царыкевіч. Ён знаходзіцца пад вартай.

Сафія і Ціхан у залі суда У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 21 студзеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача. Іх абвінавачваюць у тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту шостага верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ).