Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 студзеня пачаўся суд па справе аб нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПу, паведамляюць naviny.by.

20 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Аляксандр Глазырын у судзе Суд Маскоўскага раёна горада Брэста агучыў вырак Аляксандру Глазырыну, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – “хатняй хіміі”.

У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. На першы дзень судовага паседжання з'явіліся толькі двое — Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя, на другі дзень суда планаваўся іх допыт. Але на суд яны не з'явіліся па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". У судзе ў сувязі з гэтым абвешчаны перапынак на тыдзень. "Вясна" працягвае назіраць за судовым пасяджэннем і распавядае, што было на другім судовым паседжанні.  Нагадаем, Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны па ўсіх эпізодах.

У судзе Маскоўскага раёна горада Менска 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Кулакоўскага даставілі ў суд пад канвоем . Суддзёй выступае Т. Пірожникова, а дзяржабвінаваўцам — старэйшы памочнік пракурора Серакоў.

Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак. У Гомелі 18 студзеня затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. 

Леанід Кавалёў, Мікіта Залатароў і Дзмітрый Карнееў у судзе. Фота Гомельскай Вясны У судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля 18 студзеня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 17-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Аляксандр Глазырын у судзе Суд Маскоўскага раёна горада Брэста агучыў вырак Аляксандру Глазырыну, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – “хатняй хіміі”.

Ілюстрацыйнае фота 20 студзеня раённыя суды Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэраў. 

Дмітрый Галко. Фота прадастаўленае жонкай Шостага студзеня суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Галко. Яго абвінавацілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Прысуд-тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Дзмітрыя Галко і прыйшлі да наступных высноў.