У судзе Брэсцкага раёну вынесеныя прысуды шасці хлопцам, якіх прызналі вінаватымі паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.

Ілюстрацыйнае фота У судах Мінска і многіх рэгіянальных гарадоў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над затрыманымі на акцыях грамадзянах, а таксама за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах. Іх стала крыху меней, аднак узрасла суровасць пастаноў, якія выносяць суды. Сабралі інфармацыю за тры дні – ад 6 да 8 красавіка.

Уваход у Жодзінскую пракуратуру. Фота з сайта Следчага камітэта. У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе па факце падпалу ўваходных дзвярэй будынку Жодзінскай пракуратуры (частка 3 арт. 295 КК - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў і ч. 3 арт.339 УК – хуліганства).

Дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Роснэр. Фота: gruene-bundestag.de У сувязі з пачаткам судовага працэсу над палітвязнем Аляксеем Каратковым, дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Роснэр звярнулася да суддзі Максіма Трусевіча, прызначаным разглядаць справу Караткова.

Больш за два месяцы таму пасля ператрусаў былі затрыманыя прадстаўнікі Асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", дырэктар Сяргей Драздоўскі і юрыст Алег Граблеўскі. Перад гэтым Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ў сябе на сайце паведаміў, што праводзіцца праверка ў дачыненні да службовых асоб установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" па пытаннях "магчымага неправамернага завалодання грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі грамадзянам з інваліднасцю". "Офіс" на працягу дзесяці гадоў аказваў бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатаваў змены заканадаўства, праводзіў асветніцкія мерапрыемствы па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю. Па абвінавачванні ў махлярстве (артыкул 209 Крымінальнага кодэкса) праваабаронцу Сяргея, у якога першая група інваліднасці і ён перасоўваецца на інвалідным вазку, пасадзілі пад хатні арышт без права камунікацыі, а Алега змясцілі ў СІЗА №1 на Валадарскага. Нядаўна следчыя падоўжылі ім меры стрымання яшчэ на два месяцы. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала лідэраў "Офіса" палітычнымі зняволенымі. Дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка распавяла "Вясне" пра ціск на калегаў-праваабаронцаў, чаму беларускім уладам у цяперашняй палітычнай сітуацыі нязручны "Офіс" і з чым можа быць звязаны пераслед Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага. Дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга адзначае, што, нягледзячы на тое, што ціск з боку ўладаў прадстаўнікоў "Офіса" быў і раней, цяперашняя форма пераследу праваабаронцаў гэтай арганізацыі выглядае дзіўнай:

Віталь Шчэрбіч з сям'ёй. Фота з асабістага архіва У судзе Заводскага раёна г. Мінска 7 і 8 красавіка працягнулася пасяджэнне па разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Шчэрбіча, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў. 

Соне Малашэвіч 19 гадоў. Дзяўчыну асудзілі на два гады калоніі за тое, што падчас аднаго з маршаў яна малявала фарбай на шчытах спецыяльных сродкаў агароджы. Сёння мы публікуем маналог яе мамы Святланы – пра дзяцінства дачкі, яе зняволенне, лістах і тым, як падзеі могуць паўплываць на лёс усіх палітвязняў.

Ілюстрацыйнае фота У Наваградку прайшоў судовы працэс паводле артыкулу 391 Крымінальнага кодэксу (Абраза суддзі). Жыхара Лідскага раёну Уладзіслава Шынковіча прызналі вінаватым у знявазе суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава і 7 красавіка прсудзілі да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, піша "Гарадзенская Вясна".

Аляксей Караткоў. Фота: "Наша Ніва". У судзе Першамайскага раёна Мінска восьмага красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці