Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна Мінска 16 красавіка працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які нібыта  выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 15 і 16 красавіка: затрыманні, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У чацвер 15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбылося асноўнае пасяджэнне па грамадзянскай справе, у якім адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак аспрэчвала рашэнне Міністэрства юстыцыі аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Суддзя Вольга Гусакова адмовіла ў задавальненні скаргі. На мінулым тыдні 9 красавіка прайшло папярэдняе пасяджэнне, падчас якога бакі далі суду тлумачэнні адносна довадаў, выкладзеных у скарзе. У мэтах падрыхтоўкі разгляду справы судом дазволеныя хадайніцтвы Людмілы Казак, большая частка з якіх судом была задаволеная.

Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна Мінска 16 красавіка працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які нібыта  выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка. У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 15 красавіка працягваўся разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў выбарчага штаба Віктара Бабарыка. На лаве падсудных Ігар Ярмолаў, Мікалай Сасеў, Уладзіслаў Карэцкі і Дзмітрый Канапелька, якіх абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК – падрыхтоўка да масавых беспарадкаў і ч. 3 арт. 293 КК – навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Справу разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Бок дзяржаўнага абвінавачаньня прадстаўляе пракурор Раман Бізюк.

30 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста агучыць прысуд 14 фігурантам «пінскай справы». Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Пракурор запатрабаваў пінчукам ад 5,5 да 6,5 гадоў пазбаўлення волі і сумарна 530 тысяч рублёў кампенсацыі 109 міліцыянтам і чыноўнікам. Палітзняволеныя выступілі з апошнім словам. "Радыё Свабода" цытуе некаторыя з іх. Пінск, 9 жніўня 2020 года

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка. У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 15 красавіка працягваўся разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 15 сакавіка пачаў разгляд крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 14 чалавек за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. У гэты раз судзяць таксама 24-гадовага палітзняволенага расіяніна Данілу Чамаданава, якога ўжо амаль тры месяцы ўтрымліваюць пад вартай у СІЗА-7. Справу разглядае суддзя Інна Клышпач. Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" ўжо больш за 70 чалавек — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. На гэты раз на лаве падсудных — мясцовая актывістка Алена Гнаук, Радзівон Кандрацюк, Віктар Лабко, Кірыл Луд, Людміла Луцкая, маці і дачка Вікторыя і Алена Лысковіч, Уладзіслаў Навіцкі, Марыя Скакавец, палітзняволены Даніла Чамаданаў (адзіны з гэтай групы знаходзіцца пад вартай), Васіль Чарнецкі, Юрый Чубрык, Валянціна Жукоўская і Сяргей Наліўка. Судзяць маці чацвярых дзяцей, лекара траўматолаг-артапед, бухгалтара, інжынера, прадпрымальніка, прадстаўнікі рабочых прафесій.

Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна Мінска 15 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які нібыта  адабраў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет.