Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, за антываенныя акцыі і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца 1 сакавіка: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Учора ў Мінску затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну
Раней Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ.
Пасля пачатку пратэстаў была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Увосень яна прымала ўдзел у забастоўках ва ўніверсітэце, падтрымлівала студэнтаў і знялася ў відэароліку, дзе асуджае гвалт з боку дзяржавы. Два разы затрымлівалася. Адбывала ў кастрычніку 2020 года 14-сутачны арышт.
Прызначаная дата суда над мастаком Алесем Пушкіным
Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць у Менску 10 сакавіка (пачатак суда аб 11-й гадзіне), паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у „наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб” і ў „здзеку з дзяржаўных сімвалаў”.
Спіс затрыманых 28 лютага на антываенных акцыях
У Мінску сёння затрыманы Яўген Сянчук. Пакуль невядома, што сталася прычынай для затрымання. Інфармацыя ўдакладняецца.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: Затрыманні на фоне антываенных акцый. Хроніка палітычнага пераследу за 1 сакавіка