Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 22 і 23 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Фота Радыё Свабода За кратамі на «Валадарцы» ўжо больш за чатыры месяцы ўтрымліваецца палітзняволены праваабаронца “Вясны” Уладзімір Лабковіч. У нядаўнім лісце Уладзь падзяліўся, што цяпер чытае вершы Бродскага, асабліва, “Письмо Генералу Z”, “Письмо Рисмкого другу”, “Сонет”.

Затрыманні ў Мазыры 4 траўня. Скрыншот з відэа МУС Суд Мазырскага раёна 23 лістапада вынес прысуд па справе мясцовых футбольных заўзятараў Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнкі і Кірылы Канапацкага.

Ілюстрацыйнае фота spring96.org У судзе Савецкага раёна Гомеля 22 лістапада да трох месяцаў арышту паводле артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) асудзілі 30-гадовага былога міліцыянта Уладзіміра Кашко. Яго абвінавацілі ў зліве адміністратару Telegram-канала, які сёлета ўлады прызналі экстрэмісцкім, персанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны. Суддзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з гамельчука кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым 13 600 рублёў.

У судзе Савецкага раёна Гомеля 22 лістапада да 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму па ч.1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса асудзілі палітзняволенага гомельскага актывіста Яўгена Маркаўца. Суд за шэсць каментароў гамельчука ў тэлеграм-чатах доўжыўся амаль два месяцы. Пад вартай Яўген утрымліваецца ўжо паўгады. Справу разглядаў суддзя Віталь Каўбеня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Аляксандр Шынкароў.  Па версіі абвінавачання, у жніўні і верасні мінулага года Маркавец у тэлеграм-чатах размясціў заклікі да супрацьпраўных дзеянняў. Таксама ў тэлеграме ён пакінуў абразлівы каментар у адносінах да супрацоўніка АМАПа Варушчанкі. Усяго ў матэрыялах справы фігуруе шэсць каментароў. Сярод іх – «Час узгадаць партызанскія традыцыі продкаў, дзейнічаць таемна», «Час замыкаць дротам чыгуначныя шляхі. Калі масава, гэта эфектыўна», «Наша сіла ў адзінстве, трэба нам (кіроўцам, якіх пазбавілі правоў за сігнал) сабрацца чалавек 50 і прыехаць пад будынак ДАІ» і іншыя.

Адкрыты зварот праваабарончых і іншых арганізацый рэгіёна АБСЕ ў сувязі з намерам расійскіх уладаў ліквідаваць дзве найстарыя праваабарончыя арганізацыі краіны 11 лістапада 2021 года стала вядома, што Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі падала пазоў аб ліквідацыі Міжнароднага "Мемарыяла" за нібы сістэматычныя парушэнні заканадаўства аб "замежных агентах". Арганізацыю вінавацяць у тым, што яна не маркіравала свае матэрыялы згадваннем пра статус "замежнага агента".

У Мінску каля Стэлы 9 жніўня 2020 года. Фота: АР 22 лістапада ў судзе Заводзкага раёна вынесены прысуд 33-гадоваму Максіму Пражэніку. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хіміі". Прысуд вынес суддзя Алег Каляда, бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Заводзкага раёна Дзятл. Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Пазоў "Мінсктранса" на суму 3621,94 рублёў будзе вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць. 

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 8 па 19 лістапада па адміністрацыйных справах да арышту асудзілі не менш за 32 чалавекі атрымалі агулам 470 сутак, яшчэ пяці - прызначылі штрафы. 

20 лістапада ў Вільні ў межах форума Future of Democracy прайшла акцыя падпісання паштовак для беларускіх палітвязняў #FreedomLetters, якая была сумесна арганізаваная МЗС Літвы і ПЦ “Вясна”. Напачатку дня міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс распавёў пра сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, падпісаў і даслаў праз адмысловую скрыню паштоўку для 19-гадовай палітзняволенай Віталіі Бандарэнка, якая была асуджаная на чатыры гады пазбаўлення волі за ўдзел у мінулагодняй акцыі пратэсту ў Брэсце.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 19 і 20 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: