Илюстрацыйнае фота. Крыніца: nv-online.info 25 лістапада ў здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 1ст. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» суд Завадскога раёна Мінска прызнаў вінаватым 26-гадовага Васіля Камкара.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:logosinfo.org 25 лістапада пачаўся суд па справе адразу дваіх палітычнымі зняволеных - Аляксандра Бычкоўскага і Арцёма Пархімчыка.

Суд у Маладэчна 22 чэрвеня. Фота: rh.by 24 лістапада суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес асудзіў 34-гадовага Андрэя Юркова да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за абразу Лукашэнкі паводле арт.368 Крымінальнага кодэкса. Ён знаходзіўся пад вартай з 8 лістапада 2021 года.

25 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска палітзняволенага настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і вызвалілі ў залі суда.

У судзе Заводскага раёна Мінска 24 лістапада пачалося судовае разбіральніцтва па «справе ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Фігурантамі гэтай справы выступаюць палітзняволеныя браты Кім і Аляксей Самусенкі, Павел Дрозд і Іван Андрушойць. Іх дзеянні кваліфікаваныя паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных кампутарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч.1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Справу супраць палітвязняў разглядае суддзя Жанна Хвойніцкая. Суд зрабілі закрытым, прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу". На лаве падсудных адразу чатыры палітвязняў, якіх трымаюць пад вартай ужо больш за год.

Аляксандр з маці пасля суда 24 лістапада 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна вынесены прысуд 30-гадоваму мінчуку Аляксандру Лянько. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Падчас паседжання Лянько знаходзіўся пад вартай ў кайданках. Яго затрымалі 25 жніўня 2021 года.

Ілюстрацыйнае фота Нярэдка на электронную пошту Праваабарончага цэнтра “Вясна” альбо ў каментарах да судовых рэпартажаў, размешчаных у сацыяльных сетках, прыходзяць паведамленні аб тым, што блізкія альбо сваякі асуджаных выступаюць супраць размяшчэння інфармацыі ў СМІ пра акалічнасці іх крымінальнага пераследу. Вось прыблізны змест такіх паведамленняў:

Таццяну Козак прызнали вінаватай. Фота: news.myseldon.com 22 лістапада ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы вінаватай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 КК РБ прызналі мінчанку Таццяну Козак.

За кратамі ўжо амаль паўгода знаходзіцца 40-гадовы палітзняволены мінчук Андрэй Навіцкі. За гэты час яго паспелі асудзіць да пяці гадоў калоніі і ён пабываў у ізалятарах трох гарадоў: Мінска, Жодзіна, Магілёва. 30 верасня суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу за ўдзел у леташніх акцыях пратэсту, абразу Лукашэнкі ў відэароліку на YouTube і захоўванні пораху. Цяпер Андрэй чакае ў магілёўскай турме разгляду апеляцыйнай скаргі на прысуд і этапу ў калонію. Маці Андрэя Таццяна Іванаўна распавяла "Вясне" гісторыю сына. Мама Андрэя распавядае, што галоўная яго рыса, якая адрознівае яго ад іншых і характарызуе як чалавека, гэта тое, што ён вельмі працавіты: 

Фотаакцыя ў падтрымку "вясноўцаў" у Стакгольме. Фота Ostgruppen 17 лістапада праваабаронцы з “Ostgruppen — Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека” сфатаграфаваліся з банерам і фотаплакатамі палітзняволеных Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы ў знак салідарнасці і іх падтрымкі.