БРСМ у Наваполацку агітуе за «рэферэндум». Фота: novaya.by Пра супольную ініцыятыву ДАІ і моладзевага атраду аховы правапарадку талачынскай арганізацыі БРСМ распавёў Тэлеграм-канал «Молодёжь Витебской области». 21 лютага там быў выкладзены відэаролік з няхітрым сюжэтам: супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны, маладыя людзі з БРСМ уручаюць кіроўцам памяткі пра дату «рэферэндуму».

Раніцай 14 верасня мінулага года ў адной з кватэр Мінска нечакана пагасла святло. Калі яе жыхар пачаў выходзіць на лесвічную пляцоўку паглядзець, што здарылася, то за дзвярыма яго чакаў супрацоўнік ГУБАЗіКа. Потым у кватэру ўварваліся яшчэ два сілавікі і паклалі яго на падлогу. На вачах бацькоў хлопца за валасы адцягнулі да кухні. Затым каля гадзіны яго дапытвалі ў машыне каля дома, пыталіся, "хто прэзідэнт Беларусі", і за "няправільны адказ" білі нагой па шыі. Так затрымлівалі 23-гадовага гукарэжысёра Тэатра юнага гледача Кірыла Салеева. Пасля чатырох месяцаў зняволення ў СІЗА №1 сёлета ў студзені палітвязня асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў да трох гадоў "хіміі". Нядаўна Кірыл з'ехаў з Беларусі. Чаму ён прыняў такое рашэнне, як прайшлі яго чатыры месяцы на "Валадарцы", каго ён сустракаў за кратамі — былы палітвязень распавёў "Вясне".  "Пачуваюся добра, настрой выдатны. Трошкі дзіўна, шчыра кажучы, сябе адчуваю праз змену асяроддзя", — пачынае размову Кірыл.

Фота: ekskursii.by У Мазыры назіральніцу Алену Шаціла ранкам 22 лютага пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў аддзяленне міліцыі.

Настасся Кухарава “Вясна” пагаварыла з маці Насты Кухаравай, якую ГУБАЗіК затрымаў наўпрост на чыгуначным вакзале, калі тая вярталася з вакацый у Мінск. Спачатку дзяўчыну збілі, каб тая дала пароль ад тэлефона, а потым ачарнілі ў пакаяльным відэа. Зараз Настассю ўтрымліваюць у СІЗА №1 і абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 342 КК РБ “Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак”. Праваабаронцы прызналі дзяўчыну палітзняволенай.

Аляксей Нявераў. На 27 лютага прызначаны рэферэндум аб прыняцці паправак у Канстытуцыю. Нязручныя пытанні аб правядзенні рэферэндуму журналісты задалі старшыні Гомельскай абласной камісіі па рэферэндуме Аляксею Невярову.

Кабінкі для галасавання на адным з участкаў Зэльвенскага раёна. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка і старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі перад пачаткам датэрміновага галасавання выбарачна наведалі асобныя ўчасткі ў раёне.

Ілюстрацыйнае фота, "Звязда". На Берасцейшчыне права прагаласаваць на даму, акрамя цяжкахворых, атрымалі і тыя выбарцы, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні з-за каранавіруса.

Светлагорская сярэдняя школа №10 У апошні дзень перад пачаткам датэрміновага галасавання на рэферэндуме на выбарчыя ўчасткі былі дастаўленыя бюлетэні. Адпаведна, з 21 лютага, супрацоўнікі міліцыі, якія павінны забяспечыць іх захаванне, бяруць пад ахову больш за пяць з паловай тысяч участкаў для галасавання. 

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 21 лютага 2022 г.

Ілюстрацыйнае фота З сённяшняга дня, 21 лютага, міліцыя пачынае працаваць ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі рэферэндумам. Пад ахову супрацоўнікаў будуць узяты ўсе выбарчыя ўчасткі. Для гэтага штодня будуць задзейнічаны 11 тысяч супрацоўнікаў — на кожным участку (іх у Беларусі 5510) будуць дзяжурыць па два супрацоўніка з відэарэгістратарамі. Але, разам з тым, міністр унутраных справаў Іван Кубракоў запэўнівае, што "баяцца няма чаго, ніякіх пагроз няма".