У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы чарговы прадстаўнік IT-індустрыі

Віталь Вайтовіч
Віталь Вайтовіч

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 31-гадовага спецыяліста па тэхнічнай падтрымцы ТАА "Хороший Интернет" Віталя Вайтовіча. Паводле іх, хлопец пакідаў негатыўныя каментары і рэпосты экстрэмісцкіх рэсурсаў у дваровым чаце, а таксама ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 16 жніўня 2020 года.

У Круглым ГУБАЗіК затрымаў Алесю Пісарэнкаву

Алеся Пісарэнкава
Алеся Пісарэнкава

Па дадзеным @MAYDAYMog, прычынай затрымання жанчыны стаў нібыта ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе і рэгістрацыя ў "Плане Перамога".

У Бабруйску за татуіроўку затрымалі мужчыну

Затрыманы мужчына з Бабруйску
Затрыманы ў Бабруйску мужчына

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў Бабруйску мужчыны. Яго імя і прозвішча не называюцца. На "пакаяльным" відэа ён нібыта "прызнаецца", што затрыманы за татуіроўку, што не падтрымлівае ідэі нацызму, выступае за справядлівасць, а татуіроўку ў выглядзе свастыкі зрабіў дзеля прыгажосці. ГУБАЗ паведамляе, што затрыманы з'яўляецца прадстаўніком мясцовай дыяспары ром і раней быў неаднаразова судзімы.

Крыніца: Палітычныя затрыманні па ўсёй краіне працягваюцца: хроніка пераследу 9 жніўня