Санкцыі, накладзеныя на Расею з-за вайны ва Украіне, павінны быць у поўным памеры распаўсюджаныя і на Беларусь. З такой заявай выступіла нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя "Libereco — Партнёрства за правы чалавека".

Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Падрыхтоўка да рэферэндуму прайшла на фоне глыбокага грамадска-палітычнага крызісу, які распачаўся адразу пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, і найцяжкай атмасферы рэпрэсій супраць нелаяльных уладам грамадзян і арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама напружанага міжнароднага становішча, выкліканага сітуацыяй вакол магчымага ўзброенага канфлікту паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай, а таксама расійска-беларускімі вайсковымі вучэннямі.

Фота: Sputnik.by Суд Заводзкага раёна Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу. 

Сёння, 28 лютага, у 18:00 на чыгуначным вакзале Мінска і іншых гарадах Беларусі былі анансаваныя антываенныя акцыі пратэсту. Відавочцы перадаюць, што на месцы сабралася шмат тэхнікі, а сілавікі затрымліваюць людзей, якія скандуюць «Не вайне!» Праваабарончы цэнтр «Вясна» складае спіс затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Сільвановіча, якое прайшо ў Іўі

У Беларусі актыўна пазбаўляюць ліцэнзій адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Так, былі пазбаўлены ліцэнзій абаронцы Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Сяргея Ціханоўскага, Вольгі Залатар, Мікалая Дзядка і іншых. Пры гэтым усё кажа пра тое, што адвакатаў пазбаўлялі ліцэнзій за іх выказванні, каментары ў прэсе і іншыя спосабы публічнага выказвання меркавання. Ці можна абмежаваць чалавека ў свабодзе выказванняў толькі на падставе таго, што ён адвакат? Мы вырашылі вывучыць, як ставяцца да свабоды выказвання меркавання адвакатаў у еўрапейскіх краінах, якія крытэры закладзены ў аснову рэгулявання і практыкі ацэнкі парушэнняў. Для гэтага мы прааналізавалі шэраг рашэнняў, вынесеных Еўрапейскім судом па правах чалавека ў межах спраў, што датычацца свабоды слова адвакатаў.

Судовая зала. Ілюстратыўнае фота Праваабаронцы даведаліся пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Паўловіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Агульныя высновы:

У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі масава затрымліваюць грамадзян у розных гарадах Беларусі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: