15 і 16 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разгледаў справу Ігара Новіка, якому прад'явілі абвінавачванні паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", а таксама паводле арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Сяргей Гарачоў Дэлегат шостага Усебеларускага народнага сходу (УНС), старшыня ветэранскай арганізацыі Любанскага сельсавета Вілейскага раёна і мастак Сяргей Гарачоў у агітацыйным тэксце адначасова пахваліў змены ў Канстытуцыю, захапіўся выступам Лукашэнкі і распавёў пра закрыццё прадпрыемстваў у раёне і беспрацоўе.

Праваабаронцам стала вядома аб падрабязнасцях і выніках разгляду справы Аляксея Куфко і Максіма Чыжэўскага, якое адбылося 10 лютага ў суде Ленінскага раёна Брэста.

"Беларуская хатка" ў двары інтэрната ўніверсітэта культуры на вуліцы Рабкораўская. Фота: Vetliva Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998 года. Друкуецца на "Свабодных навінах" са скарачэннямі.

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць палітзняволенага актывіста з Вілейкі, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Кудзіка. Суддзя Алег Каляда асудзіў яго да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. На судзе Андрэй не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Пад вартай вілейчанін утрымліваецца ўжо паўгады. Вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбыцця арышту Андрэй на волю так і не выйшаў. Яго перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага, дзе ён утрымліваецца і да гэтага часу.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілля Ганчарык са сваякамі пасля судовага пасяджэння. Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці судовага пасяджэння па справе Іллі Ганчарыка, якую суд Кастрычніцкага раёна Гародні разглядзеў 7 лютага.

На пачатку восені сілавікі брутальна затрымалі мінчука на працоўным месцы. Па дарозе ў ГУБАЗіК і ў самым упраўленні мужчыну жорстка збівалі. Каб схаваць сляды збівання на твары для "пакаяльнага" відэа, сілавікам нават давялося надзець мінчуку акуляры. Суд адправіў яго на 15 сутак на Акрэсціна, дзе ён перахварэў на COVID-19, а на выйсці з ізалятара мужчыну перазатрымалі. Адразу пасля вызвалення ён быў вымушаны пакінуць краіну, каб ізноў не патрапіць за краты. Былы арыштант распавёў "Вясне" пра катаванні ў ГУБАЗіКу, умовы ўтрымання на Акрэсціна і як яго памылкова выпусцілі на волю перад другім судом. Иллюстрационное фото spring96.org

"Дыялогавая пляцоўка" ў БДУІР 11 лютага Пад кіраўніцтвам вядомага праўладнага прапагандыста Вадзіма Гігіна, які ў цяперашні час узначальвае таварыства "Веды", створаны спецпраект пад назвай "У рэжыме праўды". Яго мэта — весці праўладную агітацыю за рэферэндум. Для гэтага яму прадстаўленыя беспрэцэндэнтныя льготы. Раней мы пісалі пра тое, як з падобнымі выступамі "У рэжыме праўды", агітуючы за змены ў Канстытуцыю, па раёнах праехаў Юрый Васкрасенскі, які пазіцыянаваў гэта як ноў-хаў "Круглага стала дэмакратычных сіл". Аднак пазней падобныя мерапрыемствы пад аднолькавай назвай пачалі праводзіцца зусім іншымі лектарамі. У прыклад можна прывесці дыялогавую пляцоўку "У рэжыме праўды" ў БДУІР 11 лютага.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: