Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 9 жніўня разгледжаная крымінальная справа 74-гадовай  мясцовай жыхаркі Наталлі Таран. Жанчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч.2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады)/

Судовы працэс у закрытым рэжыме вяла суддзя Вольга Серакова.

Падрабязнасці крымінальнага працэсу ў сілу яго закрытасці пакуль невядомыя. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суддзя Вольга Серакова, якая раней неаднаразова выносіла палітычна-матываваныя прысуды, вырашыла пакараць пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе MAYDAY.TEAM.

Наталлю Таран ўзялі пад варту прама ў зале суда. Цяпер жанчыну змясцілі ў СІЗА-5 г. Бабруйска.

Крыніца: У Бабруйску 74-гадовую жанчыну асудзілі да калоніі за абразу прэзідэнта і паклёп на яго