Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 11 лютага 2022 г.

Павел Левінаў. Фота DW Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтрвыбаркам з нагоды парушэння правоў беларусаў, якія жывуць за мяжой і таму не змогуць удзельнічаць у так званым «рэферэндуме». Нядаўна праваабаронца атрымаў адказы з ведамстваў.

Сёння, 11 лютага, сканчваецца тэрмін, калі ўлады павінны апублікаваць спісы членаў участковых выбарчых камісій. Але замест гэтага газета "Веснік Магілёў" 10 лютага апублікавала адрасы участковых камісій, якія, па сутнасці, супадаюць з тыдзень таму адрасамі участкаў. Наступны нумар газеты выйдзе толькі праз тыдзень.

10 лютага "Белкамунмаш" Агітацыя за ўдзел у рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю працягваецца. Акрамя "дыялогавых пляцовак" з чыноўнікамі, мінскія гарадскія ўлады арганізоўваюць агітацыйныя канцэрты прама на заводах у працоўны час. Адзін з іх прайшоў на "Белкамунмашы".

Гомельскі абласны суд 10 лютага асудзіў 36-гадовага жыхара Рэчыцы Ігара Краўцова да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за абразу ў каментарах Лукашэнкі, ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава і распальванне сацыяльнай варожасці. На мінулым тыдні за каментары пра Андрэя Крываносава, Лукашэнку і іншых чыноўнікаў жыхара Веткі асудзілі да двух гадоў калоніі. Распавядаем, што вядома пра гэтыя суды. Як раней паведамляла пракуратура Гомельскай вобласці, 36-гадовага жыхара Рэчыцы інкрымінаваныя распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама публічная абраза Лукашэнкі і ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава.

На сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН з’явіўся афіцыйны адказ урада Беларусі на запыт чатырох Спецыяльных дакладчыкаў па факце вобшукаў і затрыманняў праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і незалежных СМІ, здзейсненных у ліпені 2021 года. Запыт ураду быў дасланы яшчэ 7 верасня спецдакладчыкамі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, па пытанні аб палажэнні правабаронцаў Мэры Лолар, па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Ірэн Хан і па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцый Клеман Ньялятсосі Вуль. У ім шэраг пытанняў тычыўся затрыманых праваабаронцаў і сябраў “Вясны” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Андрэя Палуды, Сяргея Сыса, Алены Лапцёнак, Віктара Сазонава, Алега Мацкевіча, Алеся Капцкага, Андрэя Мядзведскага, затрыманых 14 ліпеня 2021 года, а таксама каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, затрыманай 17 верасня 2020 года.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 студзеня мінчука асудзілі за ўдзел у "Маршы герояў" 13 верасня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Андрэя Зянькову тры гады "хіміі". Яго ідэнтыфікавалі па фота і відэа, дзе ён стаяў у счэпцы побач з гасцініцай "Рэнесанс" на праспекце Дзяржынскага, а таксама па знойдзеным падчас ператрусу адзенні. Да суда ён утрымліваўся пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду хлопца вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Паводле версіі абвінавачвання, Андрэй Зянькоў 13 верасня 2020 года роўна адну гадзіну "дзеля выканання публічных заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на розных інтэрнэт-рэсурсах, з'яўляючыся дакладна праінфармаваным з розных крыніц пра планаванае правядзенне на тэрыторыі Мінска масавых мерапрыемстваў без падачы заяваў аб іх правядзенні ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і без атрымання рашэння гэтага органа аб дазволе правядзення дадзеных масавых мерапрыемстваў, арганізатары і ўдзельнікі якіх абавязаныя выконваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні супрацоўнікаў ОУС, з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў ОУС, далучыўшыся да групы грамадзян, якія ўдзельнічалі ў паказаных супрацьпраўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, выяўленых у сумесным парушэнні Закона аб масавых мерапрыемствах, грамадскіх асноваў, добрапрыстойнасці і ўнутранага спакою, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням спыніць названыя групавыя дзеянні".

Маладога настаўніка Алеся Мінава затрымалі ў жніўні 2021 года ў Мінску. Дзень затрымання мусіў стаць для выпускніка філфака БДУ першым днём работы ў Ліцэі БДУ, куды ён пераразмеркаваўся на апошні год сваёй адпрацоўкі. У канцы лістапада 2021 года яго асудзілі да трох гадоў “хіміі” паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і вызвалілі ў залі суда.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які з'яўляецца рухавіком арганізацыі і падрыхтоўцы рэферэндуму, распачаў агітацыйную акцыю «#раЗАм на рэферэндум». 9 лютага камітэт БРСМ Маскоўскага раёна Мінска адсправаздачыўся аб правядзенні акцыі ў адной з мінскіх школ. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заўважылі на фота, у тым ліку, школьнікаў малодшых класаў (меркавана, 3-4 класы) з агітматэрыяламі па рэферэндуме.

Пётр Будзько. Фота з сацыяльных сетак Суд Лідскага раёна асудзіў былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Будзько з Іўя да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса, паведамляе "Медыязона".