- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм Згодна са звесткамі Праваабарончага цэнтра "Вясна", па вяртанні дадому ў 2022 годзе затрымалі мінімум 58 чалавек. Сёлета ў студзені ў Беларусі абвясцілі пра стварэнне камісіі, якая будзе разглядаць пытанне вяртання дадому тых, хто паводле палітычных прычынаў пакінуў Беларусь пасля падзей 2020 года. Распавядаем, што цяпер вядома пра гэтую камісію, а юрыст "Вясны" каментуе такую прапанову ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, дыфамацыя У лістападзе 2022 года 22-гадовага грузчыка кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксея Грыгаровіча прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за TikTok з удзелам младшага інспектара дарожна-патрульнай службы Уладзіміра Васількова.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, карткі Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, цяпер вядомы як "спіс тэрарыстаў", з'явіўся яшчэ ў 2011 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся дзеля выканання міжнародных абавязальніцтваў па барацьбе з тэрарызмам, і ў яго заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным узроўні. Да прававога дэфолту ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 года "спіс тэрарыстаў" улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў. Цяпер у ім лік беларусаў і беларусак, якія пераследваюцца паводле палітычных матываў, ідзе на трэцюю сотню. "Вясна" тлумачыць, каго ўключаюць у "спіс тэрарыстаў", якія абмежаванні цягне статус "тэрарыста", і адказвае на іншыя актуальныя пытанні на гэтую тэму.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў У наваполацкай папраўчай калоніі № 1 цяпер утрымліваюцца прынамсі 74 палітычныя зняволеныя, сярод якіх — адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе, палітзняволены Віктар Бабарыка. Гэтая папраўчая ўстанова адметная сваімі жорсткімі ўмовамі для зняволеных. Вядома, што ў збіваннях і здзекаваннях з асуджаных бярэ ўдзел асабіста начальнік калоніі Андрэй Пальчык. Праваабаронцам стала вядома, што ў 2021 годзе быў моцна збіты 58-гадовы зняволены грамадзянін Расіі Мікалай Хрол. Яму зламалі ключыцу і не аказвалі медыцынскую дапамогу. Цяпер яго косткі няправільна зрасліся і адна з іх упіраецца яму ў горла, а правая рука часткова не працуе. Каб схаваць факт збівання, адміністрацыя адправіла мужчыну ў ПКТ. Былыя палітвязні, у тым ліку і Вадзім Хіжнякоў, распавялі "Вясне" пра тое, як у калоніі здзекуюцца са зняволеных паводле загаду Андрэя Пальчыка і як адміністрацыя хавае наступствы жорсткага абыходжання і катаванняў.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Маскоўскага раёну Мінска 30 студзеня асудзілі палітзняволеную Кацярыну Якаўлеву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Лідзія Целіца прызначыла Кацярыне адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 13 студзеня асудзілі Дзмітрыя Бурага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Дзмітрыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: правы чалавека, карткі Рада Еўропы 1 лютага запусціла план дзеянняў па падтрымцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Генеральная сакратарка Марыя Пейчыновіч-Бурыч апублікавала план дзеянняў з 15 пунктаў па падтрымцы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі, якія імкнуцца да будучай вольнай і дэмакратычнай Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Сёння ў Мінскім абласным судзе пачынаюць судзіць былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1450 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у студзени на волю выйшли мінімум 22 палітвязні, 17 з якіх адбылі свае тэрміны цалкам, чатыры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА, а яшчэ аднаго вызвалілі па амністыі. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
06.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заявы, свабода мірных сходаў Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі