12.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо больш за месяц ідзе судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). 9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны": ад 9 да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адвакаты настойваюць на невінаватасці праваабаронцаў і просяць апраўдаць іх. Публікуем вытрымкі прамовы ў судовых спрэчках адвакаткі Валянціна Стэфановіча Таццяны Курадавец.

12.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо больш за месяц ідзе судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). 9 лютага пракурор Аляксандр кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў" Вясны": ад 9 да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адвакаты просяць апраўдаць праваабаронцаў. Толькі прызначаная следствам адваката Салаўёва папрасіла суддзю Марыну Запаснік вынесці "справядлівы прысуд". Публікуем вытрымкі адвакацкіх прамоваў у судовых спрэчках абаронцаў Уладзіміра Лабковіча Андрэя Доўнара і Галіны Тарнаўскене.

12.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Аляксей Кірэеў. Суд Савецкага раёна Мінска 10 лютага вынес прысуд 50-гадоваму палітзняволенаму Аляксею Кірэеву, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

11.02.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы Асобы: Алесь Бяляцкі У межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова ў Вільні ўпершыню прэзентавалі кнігу“Алесь Бяляцкі”, прысвечаную знакамітаму беларускаму праваабаронцу, Нобелеўскаму лаўрэату і палітзняволенаму стваральніку Праваабарончага цэнтра "Вясна".

11.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Дзмітрый Сцяпанаў. Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме 10 лютага вынес прысуд мясцоваму жыхару Дзмітрыю Сцяпанаву, абвінаваціўшы яго ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

11.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо больш за месяц ідзе судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). За месяц на працэсе дапыталі сведак, даследавалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы, дапыталі праваабаронцаў, прайшлі судовыя спрэчкі. Пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны": ад 9 да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адвакаты папрасілі апраўдаць вясноўцаў. Толькі прызначаная следствам адваката Салаўёва папрасіла суд вынесці "справядлівы прысуд". Чакаецца, што суддзя Марына Запаснік вынесе рашэнне ў пачатку сакавіка. Публікуем вытрымкі адвакацкай прамовы ў судовых спрэчках абаронцы Алеся Бяляцкага Наталлі Івановай. 

11.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 лютага скончыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах справы "Вясны" у парадку спецыяльнай вытворчасці судзяць таксама праваабаронцу Змітра Салаўёва, які ў мэтах бяспекі пакінуў Беларусь у сакавіку 2021 года. На стадыі допыту абвінавачаных на судзе абвясцілі пратаколы яго допыту падчас адміністрацыйнага арышту пасля масавага рэйду на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці 16 лютага 2021 года. На працэсе яго "інтарэсы прадстаўляюць" прызначаныя следствам адвакаты, з якімі ён нават не знаёмы. У спрэчках прамова дзяржаўнай адвакаткі заняла менш за тры хвіліны, а прамовы іншых адвакатаў па справе занялі каля гадзіны. Публікуем прамову дзяржаўнай абаронцы Дзмітрыя Салаўёва Людмілы Іванаўны Траяноўскай і расказваем, што вядома пра адвакатку з юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёна Мінска.

10.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Скрыншот з тэлеканала «Гродна +» Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 6 лютага асудзіў мясцовага жыхара Паўла Біча да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму за прапаганду або публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі паводле артыкул 341-1 Крымінальнага кодэкса.

10.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 лютага  збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром "рэйкавым партызанам" Дзмітрыю КлімавуУладзіміру Аўрамцаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — паўтара года калоніі. Адзначаецца, што Мінкевіча вызвалілі ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год паводле Закона "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства". З улікам часу знаходжання пад вартай пакаранне лічыцца адбытым. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання Дзмітрый Клімаў быў паранены сілавікамі. Дзмітрыя Клімава і Уладзіміра Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". Справу ў закрытым рэжыме два тыдні разглядаў суддзя Ігар Шведаў.