17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 10 сакавіка 2023 года ў судзе Кобрынскага раёну і Кобрына вынеслі прысуд 38-гадоваму жыхару вёскі Гарадзечна Пружанскага раёну Дзмітрыю Лагуну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу ("здзек з дзяржаўных сімвалаў") і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд агучыў суддзя Аляксандр Бабаскін.
Вядома, што дзясятага снежня 2022 году Лагун у стане алкагольнага ап'янення зняў сарваў з будынку чыгуначнай станцыі Цеўлі і паламаў дрэўка. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання, мужчыну затрымалі.
Сваю віну Лагун прызнаў.
Крыніца: Год калоніі — за сарваны сцяг