17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзілі Аляксея Азарку паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў). 7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд узмацніў прысуд пасля апеляцыйнага пратэста пракурора. 

Аляксея асудзілі за абразлівы інтэрнэт-каментары ў тэлеграм-канале ў бок дваіх прадстаўнікоў ўлады. Як вынікае тэкста пратакола, адна з лексемаў у каментарах Аляксея была “рожа”.

Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся.

Аднак пасля абвяшчэння прысуду пракурор Глыбоцкага раёна В. падаў апеляцыйны пратэст у абласны суд на рашэнне суда Глыбоцкага раёну. Дапамог яму абгрунтаваць апеляцыйны пратэст намеснік начальніка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці С.

Так, 7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёну і змяніў Аляксею два гады “хатняй хіміі” на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).

Крыніца: Два гады калоніі замест двух гадоў “хатняй хіміі”. Мужчыну ўзмацнілі прысуд за абразу прадстаўніка ўлады